Выдавецтва Kolegium Europy Wschodniej (KEW) выдала раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе з беларускай на польскую мову, які зрабіла Малгажата Бухалік. Па-польску твор мае назву “O wilku mówiono w izbie”.
У польскамоўнай анатацыі гаворыцца, што раман Евы Вежнавец — поўная сімвалізму гісторыя, у якой воўк не толькі дзікі звер, але і сведка нашых страхаў, надзей і няздзейсненых жаданняў. Героі кнігі сутыкаюцца сам-насам з гэтай велічнай істотай, што прымушае іх супрацьстаяць уласным пачуццям і трывогам. Гэта гісторыя пра тое, што звязвае нас з навакольным светам, пра тое, як многаму мы можам навучыцца ў тых, каго часта баімся зразумець.
Рэдактарам выступіў Ежы Зыгмунт Шэя (Jerzy Z. Szeja). Ілюстратарка — Аляксандра Канарска (Aleksandra Konarska)
Кнігу ўжо можна купіць праз сайт выдавецтва Kew.org.pl.

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведамляла пра падпісанне дамоваў на выданне кніг Евы Вежнавец у сакавіку 2024 году.
Фота kew.org.pl