“Пфляўмбаўм” анансуе выхад літоўскага бэстсэллера

Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, якое цяпер удзельнічае ў Віленскім кніжным кірмашы, падзялілася ў сацсетках інфармацыяй, што плануе выдаць раман “Любімыя косткі” літоўскай аўтаркі Катрыны Зіле. Праца над перакладам ужо вядзецца.

“Толькі што пазнаёміліся з нашай новай аўтаркай — Катрынай Зіле, якая завітала на наш стэнд. Мы ўжо працуем над перакладам яе бэстсэлера «Любімыя косткі», сюрэалістычнага рамана, дзе літоўскі фальклор жыве ў будынках савецкага часу і чароўнымі робяцца паштовыя скрыні, пад‘езды, на лесвічных пляцоўках пячэцца хлеб, у тралейбусах ездзяць пастухі, у кватэрах трымаюць жывёл… У Літве гэта бэстсэлер, які папрадаваўся тысячамі за некалькі мясяцаў”, —  расказалі ў выдавецтве.

На загалоўным фота Катрына Зіле ў сярэдзіне, галоўная рэдактарка выдавецтва “Пфляўмбаўм” Алена Казлова і літаратурны агент пісьменніцы Бенас. Крыніца: facebook.com