Раман Юлі Арцёмавай перакладуць на нямецкую

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”.

Нямецкамоўная версія твору мае пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе.

Анатацыя: “Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і сястрынства, пра руйнаванне ілюзіяў і сталенне як выбар”.

Таксама цяпер можна купіць электронную версію раману Юлі Арцёмавай праз сайт кнігарні “Кнігаўка”.

На галоўнай выяве выкарыстана фота Дашы Бубен і вокладка з дызайнам Алы Пігальскай