Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]
Tag: Пфляўмбаўм
“Пфляўмбаўм” анансуе выхад літоўскага бэстсэллера
Выдавецтва “Пфляўмбаўм”, якое цяпер удзельнічае ў Віленскім кніжным кірмашы, падзялілася ў сацсетках інфармацыяй, што плануе выдаць раман “Любімыя косткі” літоўскай аўтаркі Катрыны Зіле. Праца над перакладам ужо вядзецца. “Толькі што пазнаёміліся з нашай новай аўтаркай — Катрынай Зіле, якая завітала на наш стэнд. Мы ўжо працуем над перакладам яе бэстсэлера «Любімыя […]
Раман Евы Вежнавец выйшаў у польскім перакладзе
Выдавецтва Kolegium Europy Wschodniej (KEW) выдала раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе з беларускай на польскую мову, які зрабіла Малгажата Бухалік. Па-польску твор мае назву “O wilku mówiono w izbie”. У польскамоўнай анатацыі гаворыцца, што раман Евы Вежнавец — поўная сімвалізму гісторыя, у якой воўк не толькі дзікі […]
Кніга літоўскай паэткі Гедрэ Казлаўскайце — па-беларуску
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла з друку кніга выбранай паэзіі “Чароўны час” Гедрэ Казлаўскайце (Giedre Kazlauskaite). Вершы з літоўскай мовы пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі. Асобнай кнігай паэзія Гедрэ Казлаўскайце, адной з самых яркіх і ўплывовых фігураў літоўскай паэзіі на сённяшні дзень, па-беларуску выходзіць упершыню. Выданне ўяўляе сабой выбранае з трох зборнікаў (Meninos […]
Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” на кніжным кірмашы ў Вільні
Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала свой удзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка. Таксама ў межах кірмаша пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. У дыскусіі з тэмай “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?” крамя Святланы Алексіевіч возьмуць удзел паэтка, эсэістка, літкрытык […]
Новы містычна-рэалістычны раман Югасі Каляды
У жаночым выдавецтве “Пфляўмбаўм” з друку выйшла навінка — містычна-рэалістычны раман пісьменніцы Югасі Каляды “Перамена месцаў”, якая дэбютавала ў 2005 годзе з кнігай прозы “Галоўная памылка Афанасія”. Кніга ўжо даступная для пакупкі ў Вільні і Варшаве, а таксама праз сайты Knihauka.com і Allegro.pl. Анатацыя: Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, […]
Раман Юлі Арцёмавай перакладуць на нямецкую
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”. Нямецкамоўная версія твору мае пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе. Анатацыя: “Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і […]
Жыццё малалеткі: яркі раман літоўскай пісьменніцы выйшаў па-беларуску
У выдавецтве “Пфляўмбаўм”, якое выдае жаночую літаратуру, выйшла навінка — раман літоўскай пісьменніцы Віргініі Кульвінскайце “Як я была малалеткай” у перакладзе на беларускую мову Сюзанны Паўкштэлы. Віргінія Кульвінскайце (Virginija Kulvinskaitė) — паэтка, пісьменніца, крытык, нарадзілася ў 1983 годзе ў Вільні. Адзін з самых яскравых галасоў сучаснай літоўскай літаратуры. Адна з […]
Аўдыяспектакль пра трагічны лёс паэткі Вішнеўскай
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” пры падтрымцы Audiobooks.by выпусціла адмысловы рэліз да Ночы расстраляных паэтаў: аўдыяспектакль “Нікому я гэтага не казала” — гэта спроба аднавіць забыты лёс і творчую спадчыну беларускай паэткі Наталлі Вішнеўскай, яркай зоркі літаратурнага Мінска 1920—30-х гадоў. Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага […]
Раман Вежнавец намінаваны на шведскую прэмію
Пераклад раману Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” увайшоў у пяцёрку намінантаў на літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern. Прэмія прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у годным перакладзе на шведскую мову, піша Рэформ са спасылкай на сайт прэміі. Прэміяй узнагароджваюцца як пісьменнікі, так і перакладчыкі. Грашовы прыз, які складае 150 000 шведскіх […]