Выйшаў з друку дэбютны паэтычны зборнік Алеся Сьнега з назвай “Гэта не пра нас”. Кнігу склалі найлепшыя вершы напісаныя з 2012 году. Тэксты кнігі — нібы вывернутая схаваную скрыню з даўнімі паперкамі, у якіх апісаныя даты, падзеі, людзі. Зборнік упрыгожаны кветкавымі матывамі — як на вокладцы, так і ва ўсёй айдэнтыцы […]
Tag: паэзія
Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка
У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Экапрэс” пры партнёрстве фонда “Камунікат” выпусціла зборнік “Пахне пераспелым яблыкам”. У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве. Анатацыя:“Школа – нефармальны праект па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 году. Прапанаваныя для кнігі […]
Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”. Гэта сёмая кніга Ігара Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2021—2023 гадах, а таксама некаторыя пераклады з ангельскай мовы і санскрыту. Кнігу ўжо можна набыць праз сайт анлайн-кнігарні “Кнігаўка”. А ў найбліжэйшы […]
Кніга пра Гаруна. Новы выпуск “Літаратурных зацемак” Дубаўца
Журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец у чарговым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” расказвае пра кнігу Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, што прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна. Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Чым мяне заўсёды ўражвалі кнігарні на захад ад Беларусі, дык гэта тоўстымі, на 500 ці […]
Выйшла кніга вершаў Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся. Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў […]
Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай, абвясціла кароткі спіс, які традыцыйна складаецца з трох пазіцый. У гэтым годзе ў доўгі спіс увайшло 10 кніг паэзіі. Тройка паэтычных кніг, якія сёлета журы палічыла найлепшымі: Сёлета ў журы – пяцёра майстроў, якія вызначаюць галоўную інтрыгу прэміі, […]
24 траўня абвесцяць пераможцу Прэміі Арсенневай
24 траўня ў Варшаве адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка. Пачатак у 16:00, а сама цырымонія ў16:30. Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве: ul. Dożynkowa 6a Што чакае гасцей: – Чытанне вершаў фіналістак і фіналістаў– Жывое музычнае […]
Паэма Кляшторнага “Калі асядае муць” — у аўдыяверсіі
Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агучвае “літаратуру турбулентных часоў”, апублікавала на сваім YouTube-канале агучаную паэму Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (упершыню публікавалася ў 1927— 28 гадах). “Ёсць меркаванне, што маладыя савецкія паэты толькі і рабілі, што хваласпевілі рэвалюцыю і новую ўладу. Але! І 10 гадоў не мінула пасля перамогі бальшавікоў, як […]
Хайку Уладзіміра Сцяпана выйшлі кнігай у Францыі
У французскім выдавецтве Érès выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана. Пераклад на французскую мову — Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras). Ва ўкладзеную аўтарам кнігу ўвайшло 80 хайку, якія падаюцца паралельна на дзвюх мовах: па-беларуску ў арыгінале і ў перакладзе на французскую. Кнігу можна замовіць праз сайт выдавецтва Editions-eres.com.
Выйшаў паэтычны зборнік Алеся Стружко
У выдавецтве “Логвінаў” пабачыла свет навінка — зборнік вершаў Алеся Стружко “Камякі”. Кніга складаецца з 50 вершаў. Аўтар называе іх “камякамі” і тлумачыць гэта тым, што кожны тэкст, перад з’яўленнем “прайшоў цярністы шлях ад сэрца да горла”. “…Словы не хацелі бачыць гэты свет, але з натугаю ўпалі на паперу і загаварылі. […]