Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай, абвясціла кароткі спіс, які традыцыйна складаецца з трох пазіцый. У гэтым годзе ў доўгі спіс увайшло 10 кніг паэзіі.

Тройка паэтычных кніг, якія сёлета журы палічыла найлепшымі:

  • “Момант цішыні”Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
  • “Нічога нястрашнага” –  Сяргей Прылуцкі (выдавецтва hochroth Minsk);
  • “Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры”  – Андрэй Хадановіч (выдавецтва Gutenberg Publisher).

Сёлета ў журы – пяцёра майстроў, якія вызначаюць галоўную інтрыгу прэміі, выбіраючы найлепшую кароткі спіс і пераможцу з доўгага спісу, які быў абвешчаны раней. Сярод публічных сябраў журы – асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы:

Ульяна Верына – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук.
Сяргей Дубавец – пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык.
Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса “Taŭbin”,  лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе 24 траўня ў Варшаве. Сустрэча пройдзе ў форме паэтычнага пікніка.

Пачатак у 16:00, а сама цырымонія ў16:30.
Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве: ul. Dożynkowa 6a

Арганізатары: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Пры падтрымцы фондаў “Estate of Vitaut Kipel” ды “Belarusian Charitable Trust”.