Tag: паэзія

Выйшаў музычны альбом на вершы габрэйскіх паэтаў Беларусі

30 траўня выйшаў музычны альбом, заснаваны на вершах габрэйскіх паэтаў Беларусі, якія пісалі на ідышы ў першай палове XX стагоддзя. Кружэлка, кампазіцыі для якой стварылі сямёра сучасных беларускіх выканаўцаў, называецца Yiddish Veršes. Праект Yiddish Veršes ініцыяваны Цэнтрам беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з музычным лэйблам Radio Plato. Яго мэта — […]

Выйшаў паэтычны зборнік Фелікса Чэчыка, прысвечаны Пінску

У выдавецтве hochroth Minsk чарговая навінка — зборнік вершаў “Пинский проезд” Фелікса Чэчыка, паэта, які нарадзіўся ў Пінску, а цяпер жыве ў Ізраілі. Новую паэтычную кнігу паэт прысвячае роднаму гораду Пінску. *И небо высохло, и вычерпали Пину навечно, – ну и пусть,что список кораблей сгорел, но половину я помню наизусть.Мне хватит […]

Юля Цімафеева напісала паэтычную гісторыю свайго роду

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы канцэптуальны зборнік вершаў Юлі Цімафеевай з назвай “Кровазварот”, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі. “Я хачу падзякаваць маёй сям’і: маім бацькам і цёткам, — за тое, што шчодра дзяліліся са мной […]

Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда”

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”. Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі. Класічны твор гішпанскага гераічнага эпасу пад назвай “Спеў пра Майго Сіда” быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але […]

Сяргей Дубавец расказвае ў падкасце пра Прэмію Арсенневай

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад працы ў складзе журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая выдаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Так выйшла, што чытаць паэтычныя кніжкі, намінаваныя сёлета на прэмію імя […]

Выйшаў новы выпуск альманаха “Апостраф”

Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам пісьменнікаў выдаў трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: ПАЭЗІЯ Андрэй Хадановіч. Кантрабанда надзеі. Вершы.Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Каляндар на імгненне. Вершы.Сяргей Сыс. Чужыя снягі. […]

Вершы пра Бучу ўганараваныя Прэміяй Арсенневай

На цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў, што прайшла ў Варшаве 24 траўня, журы прэміі імя Наталлі Арсенневай пераможцам абвясціла Сяргея Прылуцкага за кнігу паэзіі “Нічога нястрашнага”. Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі цяпер жыве ў Бучы пад Кіевам. У зборнік “Нічога нястрашнага” ўвайшлі вершы, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі […]

У серыі hochroth Minsk — зборнік украінца Юрыя Іздрыка

Выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліся ў сацсетках навіной пра паўпаўненне ў паэтычнай серыі ад hochroth Minsk. Выйшаў з друку зборнік украінскага паэта Юрыя Іздрыка, над перастварэннем якой па-беларуску працавалі Наталля Русецкая і Алесь Плотка. Зборнік Юрыя Іздрыка “Human Right” — гэта другая кніга перакладаў з украінскай і трэцяя кніжка ў серыі з […]

Новыя аўдыякнігі — дзіцячая казка Маляваныча і паэма Дудара

У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: “Кніжны Воз” прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) “Кропля ў космасе”, а ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка” — паэмы “Экзотыка” Алеся Дудара. “Кропля ў космасе” — гэта казка Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч, што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве Słowianka з ілюстрацыямі Эльгі Паповай. А цяпер, дзякуючы “Кніжнаму […]

Выйшаў 5 выпуск альманаха “Мінская школа”

Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў падзяліўся навіной пра выхад пятага выпуску альманаха паэзіі “Мінская школа”, у якім чытачы знойдуць не толькі арыгінальныя расейскамоўныя вершы беларускіх паэтаў, але і пераклады з беларускай і іншых моў. “І вось — пяты выпуск МШ (Мінскай Школы — рэд.). Важны, таму што гэта не проста […]