Tag: паэзія

У музеі Багдановіча пагавораць пра метафізіку Якуба Коласа

16 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе чарговая сустрэча, прысвечаная беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Якуба Коласа і творчую беспрытульнасць. Якуб Колас у беларускім літаратурным свеце амаль ад пачатку сімвалізуе ўстойлівасць, угрунтаванасць, прагу ўкаранення. Ён відавочна звязаны са стыхіяй зямлі, а дарога ў […]

Поўны спіс прэтэндэнтаў на паэтычную прэмію

Журы разгледзела ўсе пададзеныя заяўкі і сфармавала поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2024 год. У поўны спіс увайшло 15 кніг: 1. «Вершы для храмаў, сіза, ічу» – Раман Абрамчук (выдавецтва «hochroth Minsk»);2. «Момант цішыні» – Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не […]

Выйшаў другі том “Энэіды” ў перакладзе Баршчэўскага

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў другі том эпічнай паэмы Вергілія “Энэіда” ў перакладзе з лацінскай мовы Лявона Баршчэўскага. Кніга ўжо даступная для пакупкі як у Беларусі, так і за яе межамі. Заключныя шэсць кніг паэмы “Энэіда”, змешчаныя ў гэтым томе, з’яўляюцца ўзорам гераічнага эпасу: на першы план тут выходзяць сцэны […]

Запускаем падкаст! Сяргей Дубавец адкрывае новы праект на Bellit.info

Пісьменьнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст “Літаратурныя зацемкі” спецыяльна для сайта Bellit.info. У першым выпуску “Анталёгія “Вільня” аўтар распавядае пра вобраз “крывіцкай Мэкі” ў беларускай паэзіі. Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index, Listen […]

Новае выбранае Уладзіміра Дубоўкі ўжо ў продажы

У выдавецтве “Беларусь” выйшла навінка — зборнік выбраных вершаў культавага паэта 1920-х гадоў Уладзіміра Дубоўкі пад назвай “На Беларусь малюся”, аздобленая малюнкам Язэпа Драздовіча “Свірская гара” (1924). “Творы Уладзіміра Дубоўкі, якія ўвайшлі ў зборнік, вабяць хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканасцю вобразных асацыяцый, глыбіннай сувяззю з традыцыяй і здольнасцю да смелых […]

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы

Інстытут беларускай кнігі паведамляе, што сёлета падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу ў траўні будзе працаваць беларускі стэнд. Выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел. Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфіляд. Гэтым разам на кірмашы, […]

Берасцейскія аўтары з новымі творамі ў альманаху “Жырандоля”

Выйшаў з друку чарговы — сямнаццаты — нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны “Жырандоля” (2025). Ён прысвечаны 80-годдзю Перамогі над фашысцка-нямецкімі захопнікамі і знаёміць як з тэкстамі аўтараў-франтавікоў, так і з новымі публікацыямі берасцейскіх творцаў. Рубрыка “Паэзія” прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра Глазава, Вольгі Грыдзюшка, Васіля Дэбіша, Генадзя Мішчука, Наталлі […]

Выйшаў дэбютны зборнік паэзіі Вікторыі Трыфанавай

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў дэбютны зборнік вершаў маладой аўтаркі Вікторыі Трыфанавай, якая паэзія якой апавядае пра досвед станаўлення асобы ў крызісным часе. Лірычная гераіня Вікторыі Трыфанавай знаходзіць сябе ва ўмовах маштабных зрухаў і зменаў у свеце. Метасюжэт кнігі ўтвараюць пошукі актуальных сэнсаў у вечных сюжэтах, у магічным гучанні старажытных замоў, […]

У Менску з’явіцца стылёвы “Сад вершаў”

У Маскоўскім раёне Менску адну з зонаў адпачынку ператвораць на “Сад вершаў”, які з’явіцца ў межах вул. Алібегава, вул. Л. Сапегі, вул. Я. Брыля і пр. Дзяржынскага. Пра гэта расказалі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, піша Onliner.by. Цягам наступных двух гадоў 43 гектары неўладкаванай тэрыторыі плануюць прывесці ў належны выгляд у […]

У Чэхіі песні на тэксты беларускіх паэтаў загучалі з аркестрам

28-га сакавіка выйшаў новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. У гурце грае беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі. Кружэлка адметная тым, што ў ёй сярод іншага гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў — Уладзіміра […]