У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы.

20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве Арт-лабараторыі, якія зацікавяць кожнага, незалежна ад мовы.
14:00 — майстэрня для дзяцей Вольгі Стрыжнёвай: цытаты вядомых пісьменнікаў, стварэнне ўласнай кнігі.
16:00 – сустрэча з Наталляй Зданевіч: стварэнне муралу ў Куце на аснове архіўных здымкаў Берасця і размова пра сучаснае разуменне культурнай спадчыны.
21 верасня Papa Bo з дванаццатай гадзіны ад вул. Крамарскай, 32 (сядзіба фундацыі KUT) разам з ўсімі ахвотнымі пройдзе па пэўным маршруце, ператвараючы прагулку ў танцавальнае шэсце. У кожнай кропцы маршруту — музыка, танцы і магчымасць далучыцца да імпрэзы. Фінал — пляцоўка “My pod Sceną”, дзе адбудзецца працяг фестывальнай праграмы. Гэта не экскурсія і не канцэрт, а досьвед, які аб’ядноўвае музыку, горад і людзей.
А ўжо у 16:00 у “My pod Sceną” пройдзе сустрэча са Светай Бень, якая прадставіць сябе як аўтарку і выканаўцу, аб’яднаўшы паэзію, музыку і кніжную прэзентацыю ў адным выступе.


22 верасня (“My pod Sceną”, 27 Grudnia 8/10).

14:00 — Сцяпан Стурэйка запрашае запрашае на размову пра тое, як сёння ствараць кнігі пра беларускую гісторыю і спадчыну, якія з’яўляюцца не толькі носьбітамі тэксту, але і аб’ектамі дыялогу i эстэтыкі. Ад альманаха CTRL+S да самвыдатаў і невялікіх кніжак – кожнае выданне становіцца часткай вялікай размовы пра культуру.
15:00 — Аліна Сельвясюк, аўтарка ідэі і мэнаджарка праекту Белая кніга (створанага Марынай Літвіненка, Мартай Скугаравай і Веранікай К.), распавядзе пра стварэнне дапаможніка для беларусаў і беларусак. Гэта дапаможнік па псіхалагічным аднаўленні для кожнага, хто стаў носьбітам калектыўнай траўмы або непасрэдным удзельнікам і ўдзельніцай падзей, якія змянілі жыццё беларусаў.
У чацвер 25 верасня сумесная падзея з фестывалем Pradmova — LITARANOTY.
LITARANOTY — гэта музычна-літаратурны праект, у межах якога дзеля супольнай дзеі яднаюцца сучасныя літаратары і літаратаркі ды музыкі-імправізатары. Часта ў працэсе слоўна-гукавога перформансу высвятляецца, што гэта адныя і тыя ж асобы. Музыкі ткуць меладычны і шумавы габелен, паўзверх якога сэнсавымі акцэнтамі гучаць паэтычныя меладэкламацыі. Склад удзельнікаў пераменлівы і гнуткі.

Гэтым разам у Познані чытаць вершы будуць Наста Кудасава, Ілля Сініца, таксама ў госці завітае паэтка з Берліну. Віктар Сямашка і Уладзь Лянкевіч выступяць не толькі як літаратары, а перадусім як музыкі разам з Раманам Жарабцовым і Юляй Шавель.
Адрас: Stary Rynek 56 (SARP)
Пачатак: 19:00
За падрабязнасцямі ўсёй праграмы можна сачыць праз facebook ці instagram.