Выйшаў зборнік паэзіі полькі, якая піша па-беларуску

У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет дэбютны паэтычны зборнік “Цыбульныя косы” Магдалены Лаеўскай, полькі, якая піша вершы па-беларуску.

Кніга вершаў “Цыбульныя косы” — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.

Магдалена Лаеўская нарадзілася ў 1981 годзе ў Познані. Там скончыла польскую філалогію ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча ў 2005 годзе. На пятым курсе ўдзельнічала ў гадавой стыпендыі Erasmus у Ляйпцыгскім універсітэце, дзе напісала працу пра Конрада Цэлціса і пачатакі Адраджэння ў Польшчы. У 2006 годзе паехала ў Беларусь працаваць выкладчыцай польскай мовы.

Упершыню вершы аўтаркі па-беларуску надрукаваў часопіс “Дзеяслоў” у 2023 годзе.

Жыве пад Магілёвам.

Падборку вершаў можна пачытаць на сайце часопіса Taubin.

Замовіць кнігу можна на сайце Kniger.by або купіць у краме ў цэнтры Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай (ралеты 41—42, пн-пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, ндз з 11 да 16). Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.