У выдавецтве “Беларусь” выйшла навінка — зборнік выбраных вершаў культавага паэта 1920-х гадоў Уладзіміра Дубоўкі пад назвай “На Беларусь малюся”, аздобленая малюнкам Язэпа Драздовіча “Свірская гара” (1924).

“Творы Уладзіміра Дубоўкі, якія ўвайшлі ў зборнік, вабяць хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканасцю вобразных асацыяцый, глыбіннай сувяззю з традыцыяй і здольнасцю да смелых авангардных эксперыментаў. Яны маюць свой эстэтычны код і выяўляюць няпросты — палемічны і сімвалічны — дыялог паэта са сваёй эпохай”, — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
Кнігу ўжо можна купіць у кнігарнях Менску, напрыклад, у “Акадэмічнай кнізе”.