Выйшла новая кніга для дзяцей аўтарства Аляксандра Ждановіча (Маляваныча). Назва навінкі, што пабачыла свет у выдавецтве Slowianka, — “Наадваротны хлопчык“.
“Наадваротны Хлопчык” — гэта незвычайная гісторыя пра гарэзлівага хлопчыка, які разам з татам і мамай намаляваны на аркушы паперы. Але хлопчык быў намаляваны дагары нагамі і таму ніяк не мог уседзець на месцы…
Аформіла кнігу мастачка Эльга Папова.
Райней казка выходзіла ў аўдыяверсіі на “Кніжным возе”, агучаная самім аўтарам.
Цяпер папяровую версію кнігі можна замовіць праз сайт выдавецтва.






