Tag: навінкі

У сакавіку выйдзе новае выданне “Шляціца Завальні”

Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад навінкі — “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч. Выдаўцы пішуць, што кнігу адправілі ў друк, з’яўленне ў продажы чакаецца ў сярэдзіне сакавіка. “На вокладцы — вобраз затопленай Беларускай Антлантыды.Руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое […]

Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]

Выйшаў пераклад “Ecce homo” Фрыдрыха Ніцшэ

Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра […]

Выйшла новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі “Нічога нястрашна” беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. У кнізе змешчаны вершы паэта, бальшыня з якіх была напісаная пасля 24 лютага 2022 года. Першыя асобнікі можна будзе прыдбаць на фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні. У кнігу ўвайшлі сярод іншага […]

Адам Глобус выдаў кнігу “Пераказкі”

Пісьменнік і мастак Адам Глобус выдаў кнігу з назвай “Пераказкі”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. “Ёсць казкі, прыказкі, прымаўкі, а цяпер ёсць і пераказкі… У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла мая новая кніга сціплым накладам і ў сціплым аздабленні, якое мне дапамог зрабіць брат Міраслаў. Вось вам і першы чытач “Пераказак”…” — падзяліўся […]

Света Бень прэзентуе першую кнігу вершаў у Берліне

У паэткі, музыканткі, рэжысёркі Светы Бень выходзіць з друку першы зборнік паэзіі “Из ямки земляной”. Выпускае з друку кнігку выдавецтва кнігарні “Бабель” (Тэль-Авіў). З нагоды выхаду кнігі у Берліне абдудзецца некалькі сустрэчаў з аўтаркай. Першая прэзентацыя пройдзе 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра. […]

З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі

Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў. Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”. Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер […]

Выходзіць кніга пра жыццё ў Арктыцы ў час зменаў клімату

Выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” анансуе выхад перакладной навінкі — нарвежскі нон-фікшн Лінэ Нагель Ільвісокер “Мой свет растае. Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене”. Кнігу на беларускую мову пераклала Алена Казлова. Беларускі пераклад нон-фікшну, які чытаецца як захапляльны дэтэктыў, мае з’явіцца раней за многія іншыя пераклады на еўрапейскія мовы. З анатацыі: Нарвежская […]

Выйшлі кнігай “Уводзіны ў філасофію” Мацкевіча

Выдавецтва “Янушкевіч” выпусціла кнігу, заснаваную на цыкле лекцый “Уводзіны ў філасофію”, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму. Ідэі, разважанні і праблемы, якія прагучалі ў іх, шмат гадоў натхнялі тых, хто “думае Беларусь”, і вось, нарэшце, стэнаграмы лекцый сталі кнігай. “Уводзіны ў філасофію” Уладзіміра Мацкевіча — гэта “рэдкі для […]

Skaryna Press выдасць Сартра і Сімону дэ Бавуар

У выдавецтве Skaryna Press расказалі пра некаторыя планы на 2024 год. Так былі набытыя правы на выданне адразу трох перлінаў франкамоўнай літаратуры ў перакладзе на беларускую мову. Гэта знакамітае эсэ Жана-Поля Сартра “Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм”, ці не найшчымлівейшы раман Сімоны дэ Бавуар “Вельмі мяккая смерць” і зборнік чароўных навэлаў […]