Новая кніга вершаў ад Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Выдавецтва Skaryna Press выдала зборнік паэта Алеся Дуброўскага-Сарочанкава “Пешшу”. Кнігу будзе можна пагартаць ужывую 15-16 лютага ў Вільні на фестывалі “Вершы на асфальце”.

З анатацыі: “Нібы ў музычнай тэме з варыяцыямі, у кнізе паўтараюц­ца і вар’і­руюц­ца матывы, вобразы, гукавыя комплексы, нават цэлыя вы­каз­ванні. Пры гэтым кожны тэкст застаецца самакаштоўнай ма­стац­кай цэласнасцю. Сярод іншых у зборнік увайшлі вершы, ад­значаныя прэміяй “Залаты апостраф” як найлепшая паэтычная публікацыя ў часопісе “Дзеяслоў” у 2023 годзе”.

Набыць кнігу “Пешшу” можна праз сайт выдавецтва Skarynapress.com, а таксама на Barnes & Noble і Amazon у розных краінах.

Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Аляксандр Дуброўскі) — паэт, фі­ло­лаг, тэолаг. Аўтар кніг паэзіі “Паміж небам і багнаю” (1997), “Эстэ­тыка маўчання” (2011), “На тонкай нітачцы” (2021),”Літургія часу” (Skaryna Press, 2023), манаграфіі “Паэтыка Рыгора Бара­ду­ліна: рытмічная арганізацыя верша” (2006), зборнікаў бага­слоў­скіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі.