У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніжка для дзяцей ад Святланы Рабавай. Кніга, галоўным героем якой стала лісянё, называецца “Вер ў сябе”. Праілюстравала кнігу мастачка Юлія Шчыгал. “Вер у сябе!” — фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, […]
Tag: навінкі
У “Паэтах планеты” з’явілася выбранае Мандэльштама
У серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца здабыткі сусветнай вершатворчасці, выйшла новая кніга — выбранае Восіпа Мандэльштама ў перакладах Георгія Ліхтаровіча. Навінку ўжо можна прыдбаць у кнігарні “Акадэмкніга” (г. Менск, пр-т Незалежнасці, 72). Восіп Мандэльштам (1891 — 1938) — расейскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык. Пачынаў як сімваліст. Адзін з прадстаўнікоў літаратуры “сярэбранага веку”. Рэпрэсаваны. На беларускую […]
Польскі гістарычны дэтэктыў для падлеткаў — па-беларуску
У выдавецтве Gutenberg выйшаў пераклад гістарычнага дэтэктыву для дзяцей і падлеткаў польскага аўтара Карнэля Макушынскага, які называецца “Д’ябал з сёмага класа”. Гэтая кніга займае годнае месца ў каноне польскай літаратуры і вывучаецца шасцікласнікамі ў межах школьнай праграмы. З анатацыі: Сямнаццацігадовы Адась Цісоўскі, якога сябры завуць Д’яблам за спрытны розум, — […]
Дзіцячая пісьменніца выкладвае па раздзелах гісторыю пра птушак-сяброў
Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска пачала выкладваць анлайн дзіцячы травелог з назвай “Дзіўны дом”. Выданне папяровай кнігі затрымліваецца і таму пісьменніца разам з мастачкай вырашылі дзяліцца з чытачамі гісторыяй сяброўства дзвюх менскіх птушак. “Мы з мастачкай Юляй Ягоўдзік марылі пра папяровую кнігу, але, на жаль, яе выданне адкладаецца на нявызначаны час. […]
Гісторыі для самых маленькіх ад французскіх пісьменнікаў
Выдавецтва “Папуры” выпусціла кніжку для чытання самым маленькім дзецям з назвай “Мае цудоўныя гісторыі на добры сон”. Кніга аздобленая малюнкамі французскіх ілюстратараў, а пераклад аповедаў розных аўтараў з французскай мовы на беларускую зрабіла Кацярына Маціеўская. Зборнік складаецца з 20 пяшчотных гісторый, якія пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і […]
Унікальнае выданне пра Алеся Разанава
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ўнікальнае выданне пра вялікага беларускага паэта Алеся Разанава. Кніга ўспамінаў “Праз сябе — да Сусвету” — даніна памяці паэту, адкрывальніку новых даляглядаў у беларускай літаратуры. “Аўтары кнігі — а яны не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі — дзеляцца сваімі ўспамінамі […]
Выйшла трэцяя кніга паэзіі Міхала Бараноўскага
У выдавецтве Tsymberau Publisher выйшла трэцяя паэтычная кніга Міхала Бараноўскага “Volumen.3”, у якую ўвайшлі вершы, напісаныя з 2020 па 2024 год. “Як і з папярэднімі зборнікамі, “Volumen.3″ з’явіўся ў прадчуванні цішыні, калі ведаеш, што ў бліжэйшай будучыні нічога новага не выйдзе і можна правесці рысу ды неяк рухацца далей. Ці […]
Беларускае грамадства часу савецкай “адлігі” — перадзаказ
Выдавецтва Tsymberau.publisher адкрывае папярэдні заказ на манаграфію Аляксандра Гужалоўскага “У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)”. Выхад кнігі чакаецца у канцы жніўня—пачатку верасня. Анатацыя:З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр […]
Адкрыты перадзаказ на другую частку “Валадара пярсцёнкаў”
Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае выдаваць культавую трылогію Джона Р. Р. Толкіна і адкрывае папярэдні заказ на кнігу “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”. Замаўляць са зніжкай можна да 7 жніўня, але колькасць асобнікаў па спецыяльнай цане абмежаваная. Высылка поштай замоўленых асобнікаў пачнецца 9 жніўня, а старт афлайн продажаў у варшаўскай кнігарні “Кнігаўка” пачнецца […]
Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Глазава
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе Дзмітры Строцаў, выйшаў новы паэтычны зборнік Уладзіміра Глазава з назвай “Показания барометра” (Паказанні барометра). Гэта трэці зборнік вершаў берасцейскага паэта і сямнаццатая кніга ў выдавецкай серыі. “Я в эти минуты пребываю в несколько шоковом состоянии. Ни одна из моих книжек так быстро не […]