У чарговым відэа на сваім канале паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч расказвае пра сучасную ўкраінскую літаратуру ў беларускіх перакладах. Перадусім гаворка ідзе пра тры выбітныя ўкраінскія кнігі па-беларуску, якія робяцца ў часы вайны важным актам падтрымкі найбліжэйшага суседа. 1. Астап Слівінскі “Слоўнік вайны” (выйшаў у серыі “33 кнігі для іншай […]
Tag: кнігі
Reportaż poetycki — кніга вершаў Строцава па-польску
Выдавецтва KEW (Kolegium Europy Wschodniej) выпусціла з друку грунтоўны зборнік вершаў Дзмітрыя Строцава з назвай “Reportaż poetycki” (Паэтычны рэпартаж). Тэксты ў кнізе пададзеныя паралельна: арыгіналы па-расейску і пераклады на польскую мову. Паэт Дзмітры Строцаў падзяліўся гэтай навіной у фэйсбуку і анансаваў прэзентацыю кнігі, якая мае адбыцца ў межах фестываля Чэслава […]
“Слёзы на вецер” Дар’і Бялькевіч зноў можна купіць
Тры гады таму ў выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў дэбютны зборнік вершаў паэткі і культурнай мэнэджаркі Дар’і Бялькевіч “Слёзы на вецер”. Цяпер выдавецтва дадрукавала наклад гэтай кнігі і яе зноў можна знайсці ў продажы. Новае выданне, якое мае прыемную навобмацак вокладку софт-тач, 68 старонак з ілюстрацыямі Дашы Куліковай, можна будзе купіць у […]
Kamunikat выдае рэтрадэтэктыў Змітра Дзядзенкі
Беластоцкі фонд Kamunikat.org выпускае кнігу Змітра Дзядзенкі «Гульні Цырцэі». Сюжэт адсылае чытача ў Воршу пачатку 1920-х. Горад ужо некалькі гадоў жыве «пад прыцэлам»: немцы, паўстанне левых эсэраў, дзейнасць ЧК, атрады зялёных і дэзерціраў… У дзяцей — свой, паралельны свет. Тут узнікае асобная дзіцячая дзяржава. І гэта не проста каралеўства, а […]
“Адкуль праўда і крыўда” — навінка з гукавым дадаткам
Выдавецтва “Беларуска навука” выпусціла ўнікальнае выданне “Адкуль праўда і крыўда” з серыі “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе, аздобленай выцінанкамі, сабраны пад адной вокладкай народныя легенды і былічкі, а таксама ёсць гукавы дадатак. У выданне ўключаны легенды і былічкі як асаблівая форма назапашання, захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, […]
29.06 у Варшаве — літсцэна на “Гучнафэсце”
29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе Hučna Fest, дзе можна будзе не толькі паслухаць выступы беларускіх гуртоў, наведаць маркет, але і занурыцца ў свет літаратуры. Сёлета літаратурная сцэна рыхтавалася разам з Беларускім ПЭНам і будзе прысвечана жаночай і квір-літаратуры. Вядоўцай літсцэны стане вядомая актрыса, сузаснавальніца праекту “Кніжны воз” […]
Неўзабаве перавыдадуць “Мёртвым не баліць” Быкава
Выдавецтва “Папуры” анансавала перавыданне аповесці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” з нагоды 100-гадовага юбілею пісьменніка, які адзначаецца 19 чэрвеня. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Быкава чытаць цяжка, але неабходна. Каб захаваць памяць аб падзеях і людзях, якія пацярпелі ад вайны”, — тлумачаць у выдавецтве.
Сяргей Дубавец напісаў кнігу эсэ
У выдавецтве Vesna, якое месціцца ў Празе, выйшла кніга літаратара і журналіста Сяргея Дубаўца з назвай “Стагоддзе НН”. У дваццаць шостую кнігу выдавецтва ўвайшло сем эсэ пісьменніка. “Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагоддзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч […]
Другі том “Іліяды” Гамера выйшаў з друку
Выдавецтва “Энцыклапедыкс” следам за першым надрукавала другі том “Іліяды” Гамера, які ўключае яшчэ 12 песень старажытнай гераічнай паэмы. Гэта працяг выдання перакладу са старагрэцкай мовы, які здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі. “Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. […]
“Камунікат” займеў уласную інтэрнэт-кнігарню
Фонд Kamunikat.org адкрыў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop. Цяпер на адмысловым сайце можна рабіць замовы на ўсе кнігі, выдадзеныя фондам, а таксама — на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятываў. На сайце Kamunikat.shop, сярод іншага, можна замовіць манументальную кнігу “(Не)расстраляныя”, усе 12 кніг Уладзіміра Арлова і новыя кнігі Барыса Пятровіча “Ад жыцця прачнуцца… Фрэскі розных гадоў” ды Змітра Бартосіка “Забіць упалмінзага”. […]





