Польскі Інстытут Кнігі абвяшчае прыём заявак на Перакладчыцкую праграму ©POLAND 2026. З 5 лютага да 31 сакавіка 2026 году выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры, паведамляе Прастора польскай культуры.
Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах — ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, кніг для дзяцей і моладзі, а таксама коміксаў.
Толькі ў 2025 годзе было прафінансавана 178 перакладаў, а з пачатку існавання праграмы — амаль 4000 кніг.
Прыём заявак працягваецца да 31 сакавіка 2026 году
Вынікі будуць абвешчаныя да канца ліпеня
Падрабязнасці і форма заяўкі на сайце Інстытута Кнігі — www.instytutksiazki.pl.
На загалоўным фота кнігі выдадзеныя у межах PTCP / fot. IK






