29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе Hučna Fest, дзе можна будзе не толькі паслухаць выступы беларускіх гуртоў, наведаць маркет, але і занурыцца ў свет літаратуры. Сёлета літаратурная сцэна рыхтавалася разам з Беларускім ПЭНам і будзе прысвечана жаночай і квір-літаратуры. Вядоўцай літсцэны стане вядомая актрыса, сузаснавальніца праекту “Кніжны воз” […]
Tag: фестывалі
Pradmova запрашае кожнага на інтэрв’ю, каб удасканаліцца
З дапамогай меркаванняў наведнікаў і гледачоў фэсту каманда Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення — больш камфортнымі. Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, Pradmova запрашае вас паразмаўляць […]
Каманда фестывалю Pradmova прапануе супрацу
Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” плануе правесці стратэгічную сесію — сустрэчу, на якой арганізатары будуць аналізаваць досвед мінулых фестываляў, разбіраць поспехі і памылкі, выбудоўваць стратэгію наступных мерапрыемстваў і запрашае далучыцца ахвочых. “Мы хочам, каб на нашую сесію завіталі новыя людзі, якія б маглі прапанаваць свежыя ідэі і паглядзелі на праект, выкарыстоўваючы ўласную […]
“Вершы на асфальце” — як гэта было
Невялікі фотарэпартаж з Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Добразычлівая фатографка, якая пажадала застацца неназванай, даслала нам у рэдакцыю цэлы шэраг кранальных здымкаў. Усё так і было. Больш глядзіце на нашай старонцы на Facebook.
У Вільні прайшло адкрыццё Стральцоўскага фэсту (фота)
16 лютага ў Вільні прайшло ўрачыстае адкрыццё 13-га Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Ужо трэці раз фэст праводзіцца ў Літве. Традыцыйна на адкрыцці быў абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі Стральцова — сёлета гэта паэт Усевалад Сцебурака. Прызам для лаўрэата стала выданне новай кнігі паэта — “Беларускія зоркі”. […]
Спявачка Palina выканала верш Кульбака
У межах Беларуска-яўрэйскага фестывалю адбыўся рэліз новага музычнага праекта, дзе беларускія музыкі даследуюць беларуска-яўрэйскую паэзію. Стартуе праект вершам Мойшэ Кульбака “Культура” (1917) у выкананні беларускай спявачкі Pаlina. “Мойшэ Кульбак стварыў цікавы метафарычны тэкст пра дасягненні прагрэсу, якія ён верагодна нават не бачыў сваімі вачыма. Мне падаецца сучасным і сваечасовым паразважаць […]
Выбраныя сустрэчы і лекцыі з сёлетняй “Прадмовы” можна паглядзець у запісе
Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які сёлета прайшоў у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку, папаўняюць адмысловы канал на YouTube відэазапісамі некаторых лекцый, дыскусій і прэзентацый. Таксама ў запісе можна глядзець сустрэчы, якія праходзілі ў межах анлайн-Прадмовы.
21 і 22 кастрычніка пройдзе анлайн-частка фестывалю “Прадмова”
На гэтых выходных, 21 і 22 кастрычніка, адбудзецца першая частка анлайн-мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які ўжо прайшоў у Варшаве, Батумі і Вільні і чакаецца ў Беластоку. Гэтым разам далучыцца могуць усе ахвотныя з любога пункту свету. Усе трансляцыі 21 кастычніка будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы […]
Віленская Pradmova пройдзе 14—15 кастрычніка (+ПРАГРАМА)
Наступная частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе 14 і 15 кастрычніка, гэтым разам у Вільні (Літва). Усе мерапрыемствы адбудуцца на вуліцы Pylimo, 21 (Павільёнас). ПОЎНАЯ ПРАГРАМА І РАСКЛАД 14-15.10 Свой даробак прэзентуюць некалькі выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў: “Вільма” прадставіць кнігу “Шэпт” Сяргея Лескеця і зборнік паэзіі “Цела мігдалу” Ганны Шакель; Vesna books – […]
У Батумі прайшла першая частка кніжнага фестывалю Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які праходзіць сёлета ў трох краінах, пачаўся 30 верасня ў грузінскім Батумі. Выдаўцы, пісьменнікі, паэты і інтэлектуалы дыскутавалі і разважалі пра будучыню беларускай кнігі і лёс беларусаў. Фестывальная праграма батумскай часткі “Прадмовы” праходзіла ў прасторы “аКсяродак” на трох пляцоўках: галоўнай, творчай і дзіцячай. Частка мерапрыемстваў транслявалася […]