Беларуская літаратура ў праграме фэста ў Мюнхене

З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, піша “Будзьма”. У праграме сярод дыскусій, музычных выступаў, кінапаказаў і выставаў знайшлося месца для літаратуры. Гасцямі будуць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, а таксама актор Павал Гарадніцкі, які працуе з тэкстамі сучаснай беларускай літаратуры.

Minsk x Minga — баварскі фестываль незалежнай беларускай культуры, ладзіцца ў Мюнхене з 2022 году. Фестываль мае на мэце прасоўванне незалежнай беларускай культуры ў свеце і спрыянне нараджэнню сумесных праектаў баварскіх і беларускіх творцаў.

Што ў праграме?

(Звярніце ўвагу: івэнты будуць у розных лакацыях).

10 кастрычніка (пятніца):

 ● 18:00 Адкрыццё фестывалю Тэатралізаванае чытанне рамана «Сабакі Еўропы» з Альгердам Бахарэвічам і Паўлам Гарадніцкім
● 20:00 Канцэрт гурта «Касары»
● 21:00 Спеўны сход з гуртом «Касары» 
Месца: Zirka (Halle), Dachauer Str. 110c, Мюнхен 

11 кастрычніка (субота): 

● 11:00 Адкрыццё выставы Лізы Багушэўскай «Sšytak» 
● 12:30 Музычная дзіцячая праграма з удзелам Сержука Доўгушава
● 12:30 Біямедытацыя з Мілай Коткай і Mufer
● 16:00 Беларускі чытацкі клуб 
● 19:00 Канцэрт KOOB (спецыяльны госць — Zoi) 
● 22:00 Канцэрт Sw@da & Niczos
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

12 кастрычніка (нядзеля): 

● 11:00 Паказ фільма «Пад шэрым небам» і дыскусія з рэжысёркай Марай Тамковіч
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 11:00—13:00 Дзіцячая праграма — Мастацкая студыя «Canela» 
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 13:00 Чытанне і дыскусія з Юляй Цімафеевай, прэзентацыя анталогіі «Я выразаю гісторыю» (паэзія і калажы) 
Месца: кнігарня «Lehkuhl», Leopoldstr. 45, Мюнхен 

● 14:00 Чытанне і дыскусія з Альгердам Бахарэвічам, прэзентацыя нядаўна выдадзенай кнігі «Папяровы Голем»
Месца: кнігарня «Lehkuhl», Leopoldstr. 45, Мюнхен 

● 13:00 Лекцыя Соф’і Кузьміч «Паміж агнём: дыктатура, міграцыя і дзікая прырода ў Белавежскай пушчы» 
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 15:00 Майстар-клас па мове 404. Віктарына з Алінай Нагорнай (анлайн) 
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 19:00 Гурт «Play Men Cry» з Паўлам Гарадніцкім
 Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 21:00 Закрыццё фестывалю і акустычны канцэрт Сяргея Пукста
Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

Што па квітках? 

Ёсць розныя варыянты — ад 7 еўра за асобны івэнт да 140 еўра за сямейны квіток на ўсе дні. Дзеткам да 12 гадоў уваход вольны (акрамя дзіцячай праграмы).

Прапануюць розныя зніжкі: удзельнікам «Razam» — зніжка 20% (код: RAZAM20); удзельнікам «Munichščyna» — зніжка 20% (код: BYinBY20); бежанцам з Беларусі/Украіны — зніжка 50% (код: VOLIA50); студэнтам — зніжка 10% (код: Studis).