Апублікаваная праграма “Прадмовы” ў Вільні і Празе

Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.

PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры па-за межамі краіны. Ён збірае аўтарак і аўтараў, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыц і даследчыкаў, чытачак і чытачоў з розных краін свету. Фестываль падтрымлівае разнастайнасць інтэлектуальных фарматаў — ад традыцыйных кніжных праектаў да эксперыментальных культурных практык.

ПРАГРАМА І ГАРАДЫ PRADMOVA 2025

Вільня (10–12 кастрычніка)

Фестываль распачнецца ў Вільні, дзе гасцей PRADMOVA чакае некалькіх дзясяткаў цікавых імпрэз.

Аматаркі і аматары літаратуры могуць паўдзельнічаць у размове пра Беларусь з літоўскімі пісьменнікамі, дыскусіі пра постфікшн, гутарцы пра сацыяльныя перамены і ролю пісьменніка ў фіксацыі нацыянальнай гісторыі, а таксама ў размове з нагоды выхаду анталогіі, прысвечанай гісторыі фемінізму і правам жанчын у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Асаблівай падзеяй віленскай часткі фестывалю стане прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана “Яблык у валізцы” Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife), франтмэна гурта Gods Tower, — гісторыі ў стылі магічнага рэалізму, дзе сны, успаміны і рэчаіснасць сплятаюцца на фоне эпохі перамен. Аўтар пачытае фрагменты тэксту і падзеліцца невядомымі фактамі свайго жыцця.

У праграме віленскага фестывалю запланавана прэзентацыя новага выдання “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” Сяргея Дубаўца, у якой возьмуць удзел героі нефармальнага моладзевага руху 1980-х. 

Для дзетак фестываль падрыхтаваў спектакль “Сумны суп” паводле твораў Вольгі Гапеевай ад тэатра “Прыехалі”. Гэты сямейны спектакль запрашае задумацца пра сяброўства, веру ў сябе і павагу да іншых.

Не абыдзецца без канцэрта віленскіх клезмераў і многіх іншых цікавых мерапрыемстваў на самы розны глядацкі і чытацкі густ.

Партнёры віленскай праграмы фестывалю: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і сайт bellit.info, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, клуб “Paviljonas”.

Сёлета фестываль у Вільні чакае гасцей на дзвюх пляцоўках: Клуб “Paviljonas” (Pylimo g. 21B; тут адбудзецца і кніжны кірмаш ад беларускіх выдавецтваў) і Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20).

ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ ЦАЛКАМ 🔽
10 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
17.30-18.00Афіцыйнае адкрыццё VII фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
18.00-18.50Сучасныя даследаванні культурнай спадчыны: як мы рабілі часопіс. Прэзентацыя альманаха “CTRL+S”
19.00-20.00Гарадскія метафізікі: Гомель – Мінск – Вільня. Размова Югасі Каляды, І. Б. і Сяргея Харэўскага пра міф(ы) горада ў сучаснай беларускай прозе
11 кастрычніка 2025, клуб “Павільёнас” (Pylimo g. 21B)
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
11.00-11.30Прэзентацыя беларуска-польскага зборніка вершаў Алеся Аркуша “Чаму праўда такая слабая?”
11.30-12.00Ці магчыма беларусу перарасці свае даўнія страхі? Узброены стыхійны супраціў сялян падчас пасляваеннай калектывізацыі і саветызацыі ў кнізе Змітра Бартосіка “Забіць упалмінзага”. 
12.00-12.40Пісьменнік і выдавец. Размова Цімура Кудзеліча і Ігара Іванова пра кнігі з абодвух бакоў
12.40-13.20Дыскусія “Як творчасць дапамагае перажываць палітычнае зняволенне?”
13.20-13.50Паўстанне з сябе. Дыскусія вакол кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога”
13.50-14.40Дыскусія “Ле(ё)с літаратурных падкастаў: беларускі выпадак на фоне сусветных трэндаў. Разважаюць Наста Карнацкая і Кацярына Трубовіч
14.40-15.10Дыскусія вакол выдання “DESCENT INTO THE MARSH: кніга-архіў пра пратэсты ў Ганконгу і Беларусі”. З удзелам аўтаркі Лесі Пчолкі і выдаўца Ігара Іванова
15.10-15.50Літаратура па слядах рэвалюцыі: размова з аўтарам кнігі “Апошняе пакаленне” Макарам
16.00-16.30Эпасы народаў свету ў сучасным беларускім прачытанні: пераклад і асэнсаванне
16.30-17.30Прэзентацыя кнігі Маргарыты Аляшкевіч “Нескладова і троху лацінкай” і альманаха паэзіі “Мінская школа” 
17.30-18.10Прэзэнтацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
18.10-18.40“Што такое постфікшн?” Дыскусія Максіма Жбанкова і Паўла Анціпава 
18.45-19.35Размова суседзяў: беларускі чытач у літоўскім люстэрку. Дыскусія з Гедрэ Казлаўскайце і Віргініяй Кульвінскайце.
19.40-20.20Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер”
20.30-21.10Прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана “Яблык у валізцы” з удзелам аўтара Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife)
11 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
18.00-18.50Спектакль “Сумны суп” тэатра “Прыехалі” (па творах Вольгі Гапеевай)
12 кастрычніка 2025, клуб “Павільёнас” (Pylimo g. 21B)
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
11.00-11.30Прэзентацыя новых нумароў “Pamylka_zin”
11.30-12.00Прэзентацыя кнігі Андрэя Масквіна “Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя”
12.00-12.30Прэзентацыя кнігі Аляксандра Смалянчука “Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю”
12.30-13.00Прэзентацыя кнігі Юрыя Іздрыка “Human Right”. З удзелам перакладчыцы Наталлі Русецкай і выдаўца Дзмітрыя Строцава
13.00-13.40Прэзентацыя новых кнігі філасофскай серыі “Галерэя чалавечай думкі” – Вітгенштайн, Бэргсон, Інгардэн
13.40-14.10“Ці мараць айцішнікі пра беларускі кібер-панк?” Дыскусія пра навуковую фантастыку ў беларускай літаратуры і прэзентацыя рамана “Пентаквантар” Арцёма Шуканава
14.10-15.00Сюжэтныя ніткі і вузлы рамана “Правек і іншыя часы” Вольгі Такарчук: размова з перакладчыцай Марынай Шодай
15.00-15.40“Дзюна” і Беларусь: прэзэнтацыя беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта
15.40-16.10Спорт па-за палітыкай: дыскусія з аўтарам кнігі пра ножны шпурляк Арцёмам Сізінцавым
16.10-16.50“Салідарнасць і рэвалюцыя: беларус беларусу беларус?” Дыскусія вакол кніг “Абуджэнне Беларусі: штудыі з фенаменалогіі рэвалюцыі” і “Салідарнасць уражаных”
17.00-18.00Прэзентацыя ініцыятывы “MALDZIS” і лекцыя пра Радзівілаўскую мапу ВКЛ 1613 года
18.00-19.00Прэзэнтацыя новага выдання кнігі „Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду“ з удзелам аўтара і герояў: Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Сяргей Шупа
19.00-19.30Размова з аўтаркай. З Ганнай Златкоўскай размаўляе Максім Жбанкоў
19.40-20.20Прэзентацыя кнігі Віктара Якубава “Барацьба ВКЛ за Інфлянты ў канцы XVI –пачатку XVII ст.”
20.20-21.20Ноч Паэзіі
12 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
16.00-16.30Прэзентацыя манаграфіі Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: “Пагоня”, “Сакавік”, “Наперад!”
16.30-17.30Беларускі ў анталогіі, прысвечанай фемінізму Еўропы: хто яны? Расказваюць Альміра Усманава і Уладзіслаў Гарбацкі
17.30-18.00Прэзентацыя кнігі “Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новае аблічча” Андрэя Масквіна
18.10-19.00Прэзентацыя кніг “Эйфарыя” Марыі Пархімчык і “Перамена месцаў” Югасі Каляды
19.00-20.00Прэзэнтацыя перакладу твораў Маргерыт Юрсэнар “Аnna, soror…” і “Арыентальныя навэлі”


Прага (24–26 кастрычніка)

У Празе PRADMOVA стане пляцоўкай для сустрэчы беларускай і сусветнай культур, перадусім чэшскай. Сярод цэнтральных падзей пражскага фестывалю — панэльная дыскусія “Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”. Гісторыкі і журналісты з дзвюх краін абмяркуюць гісторыю і сучасны стан адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй, разгледзяць пытанні культурных сувязяў, узаемных стэрэатыпаў і магчымасці для новага збліжэння.

У працяг размовы пра беларуска-чэшскія сувязі — прэзентацыя рамана Мілаша Урбана “Сямікасцелле” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі.

Важнай часткай праграмы стане прэзентацыя цыкла гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы — знакавых для літоўскай літаратуры твораў, якія дапамогуць асэнсаваць агульны культурны наратыў Цэнтральнай Еўропы.

Госці фестывалю атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з выданнямі часопіса Arche, якія выйшлі ў 2023–2024 гадах і ў выніку рэпрэсій засталіся амаль па-за ўвагай.

Праграма PRADMOVA  ўключае дыскусіі і выступы, прысвечаныя нацыянальнай гісторыі, дэмакратыі і інклюзіўнасці, аналізу беларускай жаночай і квір-літаратуры, размову пра будызм ад Макса Шчура і малавядомыя старонкі беларускага самвыдаву.

Кінапраграма PRADMOVA ў Празе прэзентуе кароткаметражку “Суд мёртвых”, пасля якой запланавана дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 году ў мастацтве. 

Фінальнай імпрэзай фестывалю ў Празе стане аўтарскі вечар Андрэя Хадановіча “Дзень роўны жыццю”

Партнёры пражскай PRADMOVA: “Беларускі інстытут у Празе” і Грамадзкае аб’яднаньне “Пагоня”.

ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ ЦАЛКАМ 🔽
24 кастрычніка 2025, Прага
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
17.00-18.00Прэзэнтацыя рамана Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” (кнігі І і ІІ) у перакладзе Сяргея Шупы
18.00-19.00“Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”: панэльная дыскусія
19.00-20.00Да 25-ці годдзя “Камуніката”: ці мела Беларусь шанец вырвацца з арбіты Расеі і пайсці па шляху дэмакратыі пасля аднаўлення Незалежнасці? (дыскусія паводле кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты”)
25 кастрычніка 2025, Прага
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
10.00-11.00Прэзентацыя беларускай квір-літаратуры ад выдавецтва “Скарына” і дыскусія “Квір-літаратура па-беларуску: стан, перспектывы”
11.40-12.20“Чаму дызайн кніг – гэта важна?” Размова з Ігарам Юхневічам
12.20-13.00Прэзентацыя кнігі “Побач” Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч
13.00-14.00Прэзэнтацыя перакладу твораў Маргерыт Юрсэнар “Аnna, soror…” і “Арыентальныя навэлі”
14.00-14.40Прэзентацыя рамана Змітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер”
14.40-15.10Прэзэнтацыя кнігі прозы “Mosa” Змітра Крэса
15.10-16.10Прэзентацыя кнігі выдавецтва “hochroth Minsk”“Рoetická reportáž” і “Human Right” 
16.20-17.00Першая старонка беларускага самвыдаву: Караліна Мацкевіч і Таццяна Астроўская пра выданне зборніка малавядомых вершаў Ларысы Геніюш
17.00-17.40Прэзентацыя беларускага пераклада рамана Мілаша Урбана “Сямікасцелле” з удзелам аўтара і перакладчыка
17.40-18.40Будызм і аўтафікшан: выступ Макса Шчура
18.40-19.20Прэзентацыя нумароў часопіса Arche, выдадзеных у 2023-2024 гадах
20.30-21.30Паказ кароткаметражкі “Суд мёртвых” і дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 года і пасля ў мастацтве
26 кастрычніка 2025, Прага
ЧасМерапрыемства і яго ўдзельнікі
10.00-11.00Контуры сучаснай крытычнай тэорыі. Прэзентацыя часопіса “Topos”
11.00-12.00Прэзентацыя выданняў “Беларуская літаратура пасля 1986 года. Новае аблічча” і  “Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя” з удзелам Андрэя Масквіна
12.00-12.30Прэзэнтацыя кнігі “Значныя дні” Цімура Кудзеліча
12.30-13.30Лекцыя Ганны Янкуты “Беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг.”
13.30-14.30Літаратура як інклюзія. Абвяшчэнне новай кніжнай прэміі “Сініца”
14.30-15.20Прэзентацыя кнігі “Запаленыя свечкі” Бэлы Шагал з удзелам перакладчыка Ігара Крэбса
15.30-16.10Адаптацыя ў новай краіне: прэзентацыя дапаможніка Ханны Мурайда
16.10-17.10Алесь Пушкін: досвед захавання спадчыны. Круглы стол
17.10-17.50“Феномен бук-ток літаратуры”. Адкрыты дыскусійны клуб з удзелам Насты Карнацкай і Макара Валынкіна
17.50-18.30Прэзентацыя зборніка артыкулаў пра Скарынаўскую бібліятэку
18.30-19.00Прэзэнтацыя кнігі постпаэзіі “Чайны збор” Макса Шчура
19.00-19.40Прэзентацыя ілюстраванага выдання “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”
19.40-20.20Да 25-годдзя “Камуніката”: ГУЛЬНЯ Ў ОСВАЛЬДА. QUEST
20.30-21.30“Дзень роўны жыццю”: творчы вечар Андрэя Хадановіча

7–9 лістапада PRADMOVA наведае Познань, а завершыцца фестываль 21–24 кастрычніка ў Варшаве. Польская праграма не саступіць ні Вільні, ні Празе, запэўніваюць арганізатары фэсту.

Усе абнаўленні, дапаўненні ў праграме і навіны фестывалю будуць публікавацца на на старонцы фестывалю: Pradmova.eu.