13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.
Tag: фестывалі
Выйшла выбранае Насты Кудасавай у серыі “Паэты планеты”
Выдавецтва “Камунікат” выпусціла ў серыі “Паэты планеты” кнігу выбранага Насты Кудасавай “Лірыка”. У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 году да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце”. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме […]
“Стральцоўскі фэст” прызямліцца ў Варшаве
13—15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.Запачаткаваны ў 2012-м у Менску, апошнія чатыры гады фэст праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі. Сярод запланаваных івэнтаў — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, […]
6, 10, 15 снежня пройдуць анлайн-падзеі фэсту Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2025 запрашае на анлайн-падзеі, якія пройдуць у першай палове снежня. У праграме чакаюцца дыскусіі з цікавымі аўтарамі ды аўтаркамі і даследчыкамі ды даследчыцамі, прэзентацыі новых выданняў і творчыя сустрэчы. Усе імпрэзы анлайн-праграмы можна глядзець у вызначаны час на YouTube-канале фестывалю @festivalpradmova2439. 6 снежня 12.00-12.45 Пратэст, вайна […]
Беларускія кнігі ў Любліне падчас тэатральнага фэсту
З 8 па 12 снежня ў Любліне пройдзе чарговы фестываль “Bliski Wschód” (Блізкі ўсход), які гэтым разам амаль цалкам будзе прысвечаны беларускай незалежнай тэатральнай супольнасці і перадусім згуртаванню “Вольныя Купалаўцы”. Таксама ў межах фэсту 13 снежня (субота) пройдзе кніжны кірмаш ад фонда “Камунікат”. Кнігі беларускіх аўтараў па-беларуску і ў перакладах […]
“Важна прывіваць дзецям культуру чытання” — у Варшаве прайшоў фэст “Кнігавір”
Напачатку кастрычніка ў Варшаве прайшоў сямейны дзіцячы кніжны фестываль “Кнігавір”. Праграма ўключала знаёмства з сучаснай беларускай кнігай і рознымі кніжнымі фарматамі. Фестываль стаў таксама і спробай вызначэння ролі беларускай кнігі ў жыцці дзяцей беларускіх эмігрантаў, разумення цікавасцяў будучай дарослай чытацкай аўдыторыі. Ініцыятыву рэалізавалі актывісткі кніжнай справы Ліля Ільюшына і Аляксандра […]
Беларуская літаратура ў праграме фэста ў Мюнхене
З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, піша “Будзьма”. У праграме сярод дыскусій, музычных выступаў, кінапаказаў і выставаў знайшлося месца для літаратуры. Гасцямі будуць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, а таксама актор Павал Гарадніцкі, які працуе з тэкстамі сучаснай беларускай літаратуры. Minsk x […]
Апублікаваная праграма “Прадмовы” ў Вільні і Празе
Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры […]
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы. 20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве […]
Беларуская літаратура на нямецкім міжнародным фестывалі
Беларускія літаратары Віктар Марціновіч і Вольга Гапеева возьмуць удзел у XXIV Міжнародным літаратурным фестывалі Poetische Quellen (“Паэтычныя вытокі”) ва Усходняй Вестфаліі-Ліппе. Падзея пройдзе з 27 па 31 жніўня ў культурным парку Aqua Magica ў Лёне (Löhne), піша Reform. Вольга Гапеева 31 жніўня ў14.00 прэзентуе свой раман “Самота, што жыла ў пакоі насупраць”. У 16.30 […]





