Tag: фестывалі

Спявачка Palina выканала верш Кульбака

У межах Беларуска-яўрэйскага фестывалю адбыўся рэліз новага музычнага праекта, дзе беларускія музыкі даследуюць беларуска-яўрэйскую паэзію. Стартуе праект вершам Мойшэ Кульбака “Культура” (1917) у выкананні беларускай спявачкі Pаlina. “Мойшэ Кульбак стварыў цікавы метафарычны тэкст пра дасягненні прагрэсу, якія ён верагодна нават не бачыў сваімі вачыма. Мне падаецца сучасным і сваечасовым паразважаць […]

Выбраныя сустрэчы і лекцыі з сёлетняй “Прадмовы” можна паглядзець у запісе

Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які сёлета прайшоў у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку, папаўняюць адмысловы канал на YouTube відэазапісамі некаторых лекцый, дыскусій і прэзентацый. Таксама ў запісе можна глядзець сустрэчы, якія праходзілі ў межах анлайн-Прадмовы.

21 і 22 кастрычніка пройдзе анлайн-частка фестывалю “Прадмова”

На гэтых выходных, 21 і 22 кастрычніка, адбудзецца першая частка анлайн-мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які ўжо прайшоў у Варшаве, Батумі і Вільні і чакаецца ў Беластоку. Гэтым разам далучыцца могуць усе ахвотныя з любога пункту свету. Усе трансляцыі 21 кастычніка будуць дасяжныя ў пазначаныя дату і час у суполцы […]

Віленская Pradmova пройдзе 14—15 кастрычніка (+ПРАГРАМА)

Наступная частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе 14 і 15 кастрычніка, гэтым разам у Вільні (Літва). Усе мерапрыемствы адбудуцца на вуліцы Pylimo, 21 (Павільёнас). ПОЎНАЯ ПРАГРАМА І РАСКЛАД 14-15.10 Свой даробак прэзентуюць некалькі выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў: “Вільма” прадставіць кнігу “Шэпт” Сяргея Лескеця і зборнік паэзіі “Цела мігдалу” Ганны Шакель; Vesna books – […]

У Батумі прайшла першая частка кніжнага фестывалю Pradmova

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які праходзіць сёлета ў трох краінах, пачаўся 30 верасня ў грузінскім Батумі. Выдаўцы, пісьменнікі, паэты і інтэлектуалы дыскутавалі і разважалі пра будучыню беларускай кнігі і лёс беларусаў. Фестывальная праграма батумскай часткі “Прадмовы” праходзіла ў прасторы “аКсяродак” на трох пляцоўках: галоўнай, творчай і дзіцячай. Частка мерапрыемстваў транслявалася […]

Фестываль “Прадмова”-2023: з’явілася падрабязная праграма

На сайце арганізатараў з’явілася праграма мерапрыемстваў фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Маштабны фэст, скіраваны на дыскусіі, прэзентацыі, продажы беларускай кнігі, пройдзе ў Батумі (30 верасня – 1 кастрычніка), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільнюсе (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама ў анлайн фармаце (21, 22 і 30 кастрычніка). Гэты год фестывалю прысвечаны […]

Фестываль PRADMOVA пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвясціў прыём заявак на правядзенне імпрэзаў. Мерапрыемствы сёлетняга фэсту пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве Вільнюсе, Беластоку, а таксама анлайн.