Распачала дзейнайсць новая выдавецкая ініцыятыва па выпуску аўдыякніг — LITARALNA. Лідарам і ідэйным натхняльнікам праекту ёсць Уладзімір Пугач, беларускі музыка, які шмат гадоў прысвяціў беларускай музыцы і культуры наогул. Выдавецтва аўдыёкніг Litaralna — каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай — захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай […]
Tag: аўдыякнігі
“Чарнобыльская малітва” Алексіевіч у перакладзе Арлова стала аўдыякнігай
Інтэрнэт-бібліятэка і фонд “Камунікат” працягвае запіс аўдыякніг. Цяпер выйшла чацвёртая кніга хронікі “Галасы Утопіі” Святланы Алексіевіч — “Чарнобыльская малітва”, якую агучылі выдатныя беларускія акторы: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. За музычнае суправаджэнне адказваў Дзмітры Фрыга. А сам твор гучыць у найноўшым беларускім перакладзе, які зрабіў пісьменнік і […]
Аповесць “Сабака Баскервіляў” А.К. Дойла выйшла аўдыякнігай
Знакамітая аповесць Артура Конана Дойла пра эксцэнтрычнага дэтэктыва Шэрлака Холмса “Сабака Баскервіляў” выйшла ў фармаце аўдыякнігі на “Кніжным Возе”. Твор у перакладзе пісьменніцы і літаратуразнаўцы Веры Бурлак дагэтуль яшчэ нідзе не публікаваўся. Аповесць “Сабака Баскервіляў” упершыню друкавалася ў часопісе The Strand Magazine са жніўня 1901 да красавіка 1902 года. Дзеянне […]
“Народная аўдыякніга” — кожны ахвотны можа паўдзельнічаць у запісе
Ініцыятыва Audiobooks.by сумесна з выдавецтвам Skaryna Press вяртаюцца да праекта “Народная аўдыякніга”, які мае на мэце залучыць у агучванне чарговай кнігі новых людзей. Аўтары праекту задаюцца пытаннем, “чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сэксуальнасці і інтымнасці?” […]
Тры новыя аўдыякнігі ад “Камуніката”: фэнтэзі, гісторыя і сучаснасць
Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” працягвае радаваць тых, хто любіць успрымаць літаратуру на слых. Вышла тры навінкі: Людміла Рублеўская, Маргарыта Латышкевіч і Барыс Пятровіч. Раман Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”, у якім віртуальная рэальнасць неймаверным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі, агучыў бард Зміцер Бартосік. Музыка і вядоўца Кацярына Ваданосава чытае […]
Выйшла аўдыяверсія кнігі Сяргея Дубаўца пра тое, чаго не бывае і не можа быць
У серыі “Кнігі без літар” беластоцкага выдавецтва Kamunikat выйшла аўдыякніга “Сіні карабель у блакітным моры плыве, або Шукальнікі вечнасці” Сяргея Дубаўца. Тэкст чытае Зміцер Бартосік, а музычнае аздабленне належыць Аляксандру Ясінскаму. “Я хацеў бы ўсіх, хто чытаў мае ранейшыя кніжкі, крыху расчараваць, бо ў гэтай кніжцы нічога падобнага вы не […]
“Цынкавыя хлопчыкі” Алексіевіч з’явіліся ў аўдыяфармаце
Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat працягвае рабіць аўдыяверсіі кніг Святланы Алексіевіч, якія ўвайшлі ў беларускамоўны збор твораў пісьменніцы — “Галасы Утопіі”. Агучаная трэцяя кніга серыі. Актуальны пераклад «Цынкавых хлопчыкаў» на беларускую мову зрабіў Андрэй Хадановіч, а за галасы, якія гучаць у аўдыякнізе, адказвалі акторы і акторкі — Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Алег Гарбуз. «Пісьменніца паводле свайго творчага […]