Фестываль PRADMOVA абвясціў тэндар для выдаўцоў

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, якая ў тым ліку ладзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў.

Вынікі конкурсу падвялі ў ліпені і вось цяпер выдаўцам прапануецца разгледзець магчымасць выдання новых кніг, а зацікаўленых заклікаюць падаць заяўкі да 15 жніўня.

Такім чынам, у на паперы мяркуецца выдаць рукапісы-пераможцы, што былі абраныя экспертамі?

Ганна Кручкова. “Хто ты, дрон?” (пераможца ў намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”). 98 200 знакаў (з прабеламі)

Аляксей Правалоцкі. “Цягнік да Познані” (пераможца ў намінацыя “Нон-фікшн і дакументальная проза”). 195 000 знакаў (з прабеламі)

Клёк Штучны, “Забойства на вуліцы Макаёнка” (пераможца ў намінацыя “Масавыя жанры”). 266 000 знакаў (з прабеламі)

А рукапісы, якія перамаглі паводле чытацкага галасавання, прапануюцца для выдання ў электронным выглядзе альбо для стварэння аўдыякнігі:

Надзея Ясмінска, “Матулін дзень” (пераможца ў намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”). 5000 знакаў (з прабеламі)

Алесь Белы, “Нашы зёлкі” (пераможца ў намінацыя “Нон-фікшн і дакументальная проза”). Не менш за 200 000 знакаў (з прабеламі)

Макар Камар, “НІ-ЦІ” (пераможца ў намінацыя “Масавыя жанры”). Не менш за 250 000 знакаў (з прабеламі)

З анатацыямі твораў і больш падрабязнымі ўмовамі правядзення тэндару можна пазнаёміцца па спасылцы.

Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня на адрас shuflyadych@gmail.com