“Кніжны воз” прэзентуе новую аўдыякнігу для дзяцей, гэтым разам была агучаная аповесць Сержа Мінскевіча “Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка”. Кніга апавядае пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. “Гэта фэнтэзі, з квэстам і экшанам, з паданнямі […]
Tag: аўдыякнігі
Новая аўдыякніга па творы Караткевіча пра паўстанцаў
Каманда праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, апублікавала новую аўдыяверсію твору Уладзіміра Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. “Паром на бурнай рацэ” пераносіць слухача ў часы паўстання Kacтycя Kaлiнoўcкaга і апавядае пра падзеі, якія адбыліся пасля паразы асноўных сілаў інсургентаў. У канцы лета 1863 […]
Новая аўдыякніга: “Доўгая дарога дадому” Быкава
Мемуары славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”, якія ўпершыню пабачылі свет у 2002 годзе, дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by выйшлі ў аўдыяфармаце. “Доўгая дарога дадому” — гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у […]
Анімаваная аўдыякніга для дзяцей і дарослых
Каманда “Кніжнага воза” выдала новую аўдыякнігу для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых – “Пацеркі і кроплі” Надзеі Ясмінскай. Гэтую кнігу можна не проста слухаць у звыклым аўдыяфармаце, але таксама глядзець на YouTube-канале анімаваную версію. Анімацыю паводле арыгінальных ілюстрацый Стасі Сакалоўскай стварыла мастачка Наста Камінская. “Пацеркі і кроплі” – гэта цёплая, […]
Аўдыякнігу “Трое ў чоўне, і пёс з імі” ўжо можна слухаць
Выдаўцы з audiobooks.by паведамляюць, што “аповесць-антыдэпрэсант” Джэрома Клапка Джэрома ўжо можна слухаць і запрашаюць у падарожжа па Тэмзе. Пераклад Паўла Касцюкевіча “Трое ў чоўне, і пёс з імі” агучыла Алеся Буландо. “…Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе […]
Класіка, пераклад, сучасная літаратура — новыя аўдыякнігі
З’явілася некалькі новых аўдыякніг — гэта “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава, “Ночы на Плябанскіх млынах” Людмілы Рублеўскай і “Легенда соннай лагчыны” Вашынгтана Ірвінга. “Мёртвым не баліць” — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава, якая з цэнзурных прычынаў не друкавалася два дзесяцігоддзі пасля напісанна. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра […]
“Дзве душы” Гарэцкага выйшлі ў новай аўдыяверсіі
З’явілася новая агучка класічнага твора ад каманды праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. “У кожнага з нас, кажуць, сапраўды дзве душы. Нездарма ў беларусаў усяго па два: два Раства і два Вялікдня, два правапісы і два алфавіты. І як […]
Самыя папулярныя аўдыякнігі паводле Audiobooks.by
Стваральнікі навігатара па беларускіх аўдыякнігах Audiobooks.by падзяліліся з “Нашай Нівай” тым, якія з аўдыякніг, запісаных іхнай камандай, слухаюць часцей за іншыя. На гэты момант на сайце сабраныя спасылкі на 585 кніг з сайтаў «Кніжны Воз», «Беларуская палічка», «Камунікат», «Радыё Свабода», «Беларускі ПЭН-цэнтр», «Мінінфарм Рэспублікі Беларусь», а таксама ёсць кнігі ва […]
Новая аўдыякніга Федарэнкі
У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” з’явілася новая аўдыякніга – аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі “Мяжа”. Чытае твор Кацярына Ваданосава. Аўтар музыкі Аляксандр Ясінскі. Адкрытасць і непасрэднасць – адзін з прыёмаў, якім зацягвае ў раман аўтар. Разважанні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, […]
“Шляхціц Завальня” цяпер даступны ў аўдыяфармаце
Выдавецтва аўдыякніг Litaralna выпусціла аўдыяверсію знакамітага твору Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Агучвае кнігу актор Алег Гарбуз. Празаічны зборнік пісаўся Янам Баршчэўскім на польскай мове і першапачаткова быў выдадзены ў 1844—46 гадах у чатырох кнігах. Пераклад, які здзейсніў Мікола Хаўстовіч, упершыню быў апублікаваны ў 1990 годзе. […]