Tag: аўдыякнігі

Анонс: раман “Марсіянін” Эндзі Уіра з’явіцца па-беларуску

У верасні гэтага году выйдзе пераклад знакамітага раману амерыканскага пісьменніка Эндзі Уіра “Марсіянін”. Фантастычная гісторыя мае з’явіцца адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і ў якасці аўдыякнігі. Пераклад і выданне гэтага бэстсэлера сусветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg Publisher і праекту Audiobooks.by, расказалі […]

З’явілася аўдыякніга пра жыццё Менску ўзору 2022 году

На сайце ініцыятывы Audiobooks.by, якая займаецца выданнем аўдыякніг, выйшла навінка — “Забойства на вуліцы Макаёнка”. Аўтарам пазначаны Клёк Штучны. Кніга публікуецца ўпершыню, эксклюзіўна ў аўдыяфармаце. Агучыла твор Крысціна Дробыш. З анатацыі: У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022-га года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку – Гільдыю […]

Аўдыякніга з тэкстамі пра літаратуру Алеся Бяляцкага

У межах праекту “Кнігі без літар” беластоцкага фонду Kamunikat выйшла новая аўдыякніга — “Асвечаныя беларушчынай” літаратара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца і палітвязня Алеся Бяляцкага. Агучвае кнігу Зміцер Бартосік, музыка Аляксандра Ясінскага. “Гэтую кнігу — піша ва уступе (“Іншадумства ў літаратуры”) да папяровага выдання Паліна Сцепаненка, — Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да […]

Фестываль PRADMOVA абвясціў тэндар для выдаўцоў

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, якая ў тым ліку ладзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла тэндар на выданне рукапісаў-пераможцаў. Вынікі конкурсу падвялі ў ліпені і вось цяпер выдаўцам прапануецца разгледзець магчымасць выдання новых кніг, а зацікаўленых заклікаюць падаць заяўкі да 15 жніўня. Такім чынам, у на паперы мяркуецца выдаць рукапісы-пераможцы, што […]

Новая аўдыякніга — Змітрок Бядуля “Бондар”

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прадставіла для вольнага праслухоўвання агучанае апавяданне Змітрака Бядулі “Бондар”. “Калі вы пасля чытання гэтай незвычайнай прытчы Змітрака Бядулі не захочаце неадкладна зрабіць якую бочку ці цэбар — то моцна здзівімся. Пасля прачытання “Бондара” вы зусім іншымі […]

“Мальцы выходзяць з-пад кантролю” цяпер у аўдыяфармаце

У межах праекту “Народная аўдыякніга” з’явілася агучаная 20 валанцёрамі версія анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Гэта сумесная праца Audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва Skaryna Press. Праект “Народная аўдыякніга” прадугледжвае, што абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, можа паўдзельнічаць у запісе сапраўднай кнігі. Праект з’явіўся ў […]

Арлоў разам з “Камунікатам” запісвае аўдыякнігу

Фонд “Камунікат” працягвае свае аўдыяпраекты. Гэтым разам вядзецца праца над выбранымі эсэ Уладзіміра Арлова з культавай кнігі “Незалежнасьць – гэта…” ў аўтарскім выкананні. Кніга выбраных эсэ Уладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсніць дзясяткі падарожжаў, нязменна аб’яднаных пошукамі Беларусі (і непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам!). Пунктамі прызначэння будуць Менск пачатку […]

Маляваныч агучыў аўдыякнігу для Кніжнага Воза

Актор, а з нядаўняга часу яшчэ і аўтар казак, Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, агучыў спецыяльна для ініцыятывы “Кніжны Воз” новую дзіцячую кнігу. Навінка на сайце “Кніжнага Воза” — «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай. 24 чэрвеня Аляксандр Ждановіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Віншуем! «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі […]

“Незагойная рана” Васіля Быкава — у аўдыяфармаце

Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі, з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава апублікавала ягонае апавяданне “Незагойная рана” ў новай агучцы. “Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая […]

Вершы паэта Венанцыя Бутрыма сталі аўдыякнігай

Ініцыятыва Audiobooks.by апублікавала запісы выбраных вершаў мастака, паэта і празаіка Венанцыя Бутрыма. Гэтая аўдыякніга — прыклад беларускай салідарнасці: запіс арганізавалі землякі баранавіцкага паэта. Мастак, паэт і празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду. Пісаў вершы і прозу, […]