Валерый Славук праілюстраваў казку для дзяцей і дарослых

У выдавецтве “Папуры” выйшла філасофская гісторыя пра святло, цемру і сілу духа — “Казка на ноч” Леаніда Дзінерштэйна, якую шыкоўна аформіў вядомы беларускі мастак-графік Валерый Славук.

У горадзе пра лес ведаюць мала. Але таямнічыя і незвычайныя падзеі вельмі часта здараюцца ў лесе. Гэтая гісторыя таксама адбылася там. Пачалася яна з двух немаўлят — хлопчыка і дзяўчынкі — і пярэстай авечкі. А чым скончылася — даведаецеся з кнігі. Казка будзе цікавая не толькі дзяцям 8–12 гадоў, але і дарослым, упэўненыя ў выдавецтве.

Кніга ўжо даступная для замоў і пакупак ў кнігарнях і на маркетплэйсах: Параграф 45, Wildberries, Oz.by, Белкніга, Кніжная шафа, alfavit.eu.