У верасні гэтага году выйдзе пераклад знакамітага раману амерыканскага пісьменніка Эндзі Уіра “Марсіянін”. Фантастычная гісторыя мае з’явіцца адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і ў якасці аўдыякнігі.
Пераклад і выданне гэтага бэстсэлера сусветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg Publisher і праекту Audiobooks.by, расказалі ў АБА.
Дата рэлізу будзе абвешчана пазней.