У выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” ад фонду “Камунікат” выйшла новая аўдыякніга — “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым” Валянціна Акудовіча. Кніга носіць падзагаловак “Хронікі беларускага інтэлектуала” і ўяўляе сабой успаміны пісьменніка і філосафа.
“Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе “мая краіна”. З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!” – тлумачыць Валянцін Акудовіч.
Аўдыякнігу можна слухаць непасрэдна на сайце фонду “Камунікат”, а таксама на іншых лічбавых пляцоўках, напрыклад на YouTube.