Іншыя навіны

Бечык Варлен

Бечык Варлен Леанідавіч (25.6.1939, в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі р-н Мінскай вобл. — 13.11.1985, Мінск). Крытык. Сябра СП з 1971 г. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960) выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна. У 1962—1966 гг. аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ. З […]

Бембель Алег

Бембель Алег Андрэевіч (псеўданімы: Зніч, А. Зніч; нар. 16.12.1939, Мінск). Паэт, публіцыст, філосаф. Сябра СП з 1989 г. Сын вядомага скульптара Андрэя Бембеля. Скончыў Мінскую кансерваторыю (1969), аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР (1971—1974). Дысертацыя аб нацыянальных і інтэрнацыянальных элементах у літаратуры не была абароненая, бо яе прызналі “нацыяналістычнай”. […]

Белямук Міхась

Белямук Міхась (15.03.1924, в. Голя, цяпер в. Пагранічная Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — 31.10.2014, Кліўленд, Агаё, ЗША). Грамадскі дзеяч у ЗША, выдавец, гісторык, мемуарыст. Вучыўся ў Высока-Літоўску (цяпер Высокае). У часе нямецкай акупацыі служыў у Беластоцкім батальёне самааховы. Разам з батальёнам трапіў у Нарвегію, дзе здаўся саюзнікам. Некаторы час жыў […]

Беляжэнка Барыс

Беляжэнка Барыс Паўлавіч (5.6.1937, в. Промыслы, Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 12.7.2016, Віцебск). Паэт, празаік. Сябра СП з 1979 г. Пасля заканчэння школы працаваў старшым піянерважатым Навікоўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна (1955—1957). У 1957—1958 гг. служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Пасля настаўнічаў, быў дырэктарам Дома піянераў і школьнікаў, супрацоўнікам бешанковіцкай […]

Бельскі Алесь

Бельскі Алесь (Аляксандр) Іванавіч (нар. 23.07.1963, в. Цімкавічы, Капыльскі р-н Мінскай вобл.). Літаратуразнавец, пісьменнік. Сябра СБП. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе № 55 г. Мінска, намеснікам дырэктара Слабадской васьмігадовай школы Мінскага раёна (1985—1986). З 1986 г. пачаў працу ў БДУ, дзе быў аспірантам, […]

Белы Сымон

Белы Сымон Міхайлавіч (26.7.1929, в. Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 18.10.2005, Радашковічы, Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, педагог. Сябра СБП ад 1996 г. Пляменнік Якуба Коласа (сын сястры Юзэфы). Скончыў Інстытут замежных моў (1956). Па рэкамендацыі Я. Коласа паехаў працаваў у г.п. Радашковічы настаўнікам англійскай мовы. Абіраўся дэлегатам […]

Белы Анатоль

Белы Анатоль Яўхімавіч (10.12.1939, Старыя Дарогі, Мінская вобл. — 14.11.2011, Мінск). Грамадска-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Сябра СБП ад 1999 г. Бацька Святланы Белай. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Працаваў вучоным сакратаром музея Вялікай Айчыннай вайны, быў першым дырэктарам музейных комплексаў “Хатынь” і […]

Белы Аляксей

Белы Аляксей Ільіч (нар. 20.12.1952, в. Міхнавічы, Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Пісьменнік, журналіст. Сябра СБП. Пасля заканчэння школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спецыяльнасць штурмана маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплахода. З 1977 г. — у Баранавічах. Дырэктар — галоўны рэдактар ПУП “ІнтэксПрэс-Рэгіён”. Сябра Беларускай […]

Белая Святлана

Белая Святлана Анатольеўна (нар. 16..2.1967). Пісьменніца, літаратуразнаўца. Сябра СБП з 2008 г. Дачка Анатоля Белага. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ (1989), аспірантуру пры інстытуце літаратуры НАН РБ (1991), Кліўлендскі універсітэт штат Агайо (ЗША, 1996). З 1990 г. жыве ў Кліўлендзе (ЗША). З 1991 г. заснавальніца і галоўны рэдактар беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак” […]

Беларус Пётра

Беларус Пётра (сапр. Пётра Яленскі, ? — ?). Пісьменнік-нашанівец. Паводле карэспандэнцый, жыў у в. Міршчына Лявонпальскай воласці Дзісенскага павета (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласці). У 1913—1915 гг. друкаваўся ў газеце “Наша Ніва”. Аўтар вершаў, апавяданняў, публіцыстычных артыкулаў. Апавяданне “Якім Бяздольны” выйшла асобным выданнем (Вільня, 1914). Звесткі пра дату смерці і […]