Іншыя навіны

Бобрык Янка

Бобрык Янка (Іван Іванавіч) (8(21).7.1905, Глуск, Магілёўская вобл. — 25.8.1942, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія). Паэт, крытык. У 1929 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Мілаславіцкай сямігодцы Клімавіцкага раёна. У 1931 г. паступіў у аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Пасля заканчэння вучобы (1934) быў навуковым супрацоўнікам […]

Блус Франц

Блус Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч) (?, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?). Паэт ХІХ ст. Паходзіў з сялян Доўгамошскай вол. Быхаўскага павета (цяпер Чавускі раён Магілёўскай вобл.). Паводле некаторых звестак, служыў чыноўнікам на Магілёўшчыне. Заўзяты манархіст і праціўнік вызваленчага руху. У 1862 г. напісаў на беларускай мове вершаваныя гутаркі […]

Блісцінаў Міхась

Блісцінаў Міхась Міхайлавіч (6(19).10.1909, в. Іванкава, Масальскі раён Калужскай вобл. Расіі — 24.12.1982, Мінск). Празаік, драматург. Сябра СП з 1939 г. У 1910 г. з бацькамі пераехаў у Беларусь. Вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме. У 1928 г. пачаў працаваць вясковым настаўнікам. У 1930—1932 гг. студэнт Мінскага педагагічнага інстытута. У […]

Блатун Сымон

Блатун Сымон Ціханавіч (10.5.1937, в. Кавака, Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — 3.4.1970, Мінск). Паэт. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах “Звязда” (1959—1964), “Літаратура і мастацтва” (1965—1968). З 1969 г. быў літкансультантам у “Чырвонай змене”. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска. Першы верш надрукаваў у 1956 […]

Блакіт Валянцін

Блакіт (Болтач) Валянцін Уладзіміравіч (7.10.1938, в. Вострава, Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 7.12.2007, Мінск). Празаік. Сябра СП з 1981 г. Пасля заканчэння Скідзельскай сярэдняй школы (1956) быў прыняты на працу літсупрацоўнікам у рэдакцыю шчучынскай раённай газеты “Чырвоны сцяг”. У 1957—1960 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1966 г. скончыў завочна […]

Блажэнны Веніямін

Блажэнны (Айзенштадт) Веніямін Міхайлавіч (15.10.1921, Копысь, цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 31.07.1999, Мінск). Паэт. Вучыўся ў школах Віцебска. У 1941 г. пасля першага курса Віцебскага настаўніцкага інстытута апынуўся ў эвакуацыі ў Багародску (Горкаўская вобл. Расіі). Быў прызнаны нягодным для вайсковай службы, таму працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Багародскага, Кстоўскага […]

Бічэль Данута

Бічэль-Загнетава (Бічэль) Данута Янаўна (нар. 03.12.1937/01.01.1938, в. Біскупцы, Лідскі р-н Гродзенскай вобл.). Паэтка. Сябра СП з 1964 г. У 1957 г. скончыла Наваградскую педагагічную навучальню, а ў 1962 г. — аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. З 1962 г. выкладала беларускую мову і літаратуру […]

Бітэль Пятро

Бітэль Пятро Іванавіч (19.6.1912, г.п. Радунь, цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 18.10.1991, в. Вішнева, Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Пісьменнік, перакладчык. Сябра СП з 1985 г. У 1931 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Вільні. У 1931—1939 гг. працаваў настаўнікам пачатковых школ у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах. У 1933—1934 гг. служыў […]

Бірыла Сцёпка

Бірыла Сцёпка (? – ?). Пісьменнік-нашанівец. У 1915 г. жыў у Сібіры, магчыма, быў палітзняволеным. Біяграфічныя звесткі не захаваліся. Апублікаваў на старонках “Нашай Нівы” апавяданні “Стражнік” і “Пятрусь”. Першае было таксама выдадзена ў Вільні асобнай кніжкай у 1915 г.

Бірала Захар

Бірала Захар Якаўлевіч (2(15).2.1906, в. Раўнаполле, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 14.9.1993, Мар’іна Горка, Мінская вобл.). Паэт, сатырык. Сябра СП з 1980. У 1928—1931 гг. вучыўся на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1934). У 1934-1936 гг. выкладаў беларускую і рускую мову і літаратуру ў […]