Рознае

Беларускія літаратары могуць падацца на творчую рэзідэнцыю ў Варшаве

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]

25 лістапада ў Гданьску ўзнагародзяць лаўрэатаў Прэміі Гедройця

25 лістапада 2023 года ў Гданьску (Польшча) у Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43-44) а 19:00 будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця, паведамляюць арганізатары. Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт […]

“Тэксты за тыдзень”: крытыка і проза

А мы зноў робім агляд літаратурных публікацый тыдня: на гэты раз аглядаем тэксты крытыкі і прозы, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Здольнасць смяяцца — адна з базавых рысаў чалавека. А выкарыстаць права на смех — святы абавязак блазнаў ды разумнікаў. Гумар робіцца чорным, калі застаецца апошнім патронам у абойме твайго […]

Выбраныя сустрэчы і лекцыі з сёлетняй “Прадмовы” можна паглядзець у запісе

Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які сёлета прайшоў у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку, папаўняюць адмысловы канал на YouTube відэазапісамі некаторых лекцый, дыскусій і прэзентацый. Таксама ў запісе можна глядзець сустрэчы, якія праходзілі ў межах анлайн-Прадмовы.

Выйшаў новы зборнік прозы Алеся Аркуша

Фонд “Камунікат” выдаў зборнік прозы пісьменіка, заснавальніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша пад назвай “Вечар — як сон, у якім шмат агнёў”. У кнігу ўвайшлі пераважна жодзінскія апавяданні і раман “Спадчына”. Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна знік […]

Дачка пісьменніка Аляксандра Тамковіча падзялілася ўспамінамі пра бацьку

9 лістапада беларускі пісьменнік і журналіст Аляксандр Тамковіч мог бы адзначаць свой 60-гадовы юбілей. Але з прычыны цяжкіх хвароб у сакавіку 2022 года яго не стала. Напярэдадні 60-годдзя Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з дачкой Аляксандра — Марай Тамковіч.   — Якія вашы дзіцячыя ўспаміны пра татава выхаванне? Якім бацькам быў […]

Skaryna Press прэзентуе кнігу мовазнаўчых прац Ластоўскага

Да 140-годдзя Вацлава Ластоўскага (нар. 8 лістапада 1883 году) лонданскае выдавецтва “Скарына” падрыхтавала зборнік “Мовазнаўчыя працы” выбітнага навукоўца, літаратара і дзяржаўнага дзеяча. Кніга выйдзе ў другой палове лістапада. Кнігу ўклаў палітолаг і сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі (Вільня), а пасляслоўе напісала прафесарка Ніна Баршчэўская (Варшава). Мовазнаўчая спадчына Вацлава Ластоўскага ўвасабляе багаты, разнастайны і […]

Падкаст “Малус” шукае патронаў, каб рабіць трэці сезон

Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Усё гэта ўвасобілася ў ідэі адмысловага падкаста. Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя. Праект […]

У Лондане пройдзе канферэнцыя, прысвечаная Вацлаву Ластоўскаму

Цэнтар Чэслава Мілаша ўнівэрсітэту Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) разам з партнёрамі 10-11 лістапада праводзіць у Лондане міжнародную канфэрэнцыю ”Новым імкненням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 1920-30-х гадоў”. Партнёрамі канферэнцыі выступілі Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане, Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі, […]

Журы зацвердзіла шорт-лісты намінантаў на прэмію Шэрмана за 2021 і 2022

Сёлета прэмія для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана будзе ўручацца за два папярэднія гады —2021 і 2022 гады. Такім чынам, на прэмію Шэрмана за 2021 год прэтэндуюць наступныя перакладчыкі і выданні: У намінацыі “Пераклад паэзіі”: У намінацыі “Пераклад прозы”: На перамогу ў намінацыі “Пераклад дзіцячай кнігі” прэтэндуюць: Кароткі спіс прэміі імя […]