Выходзіць зборнік вершаў Юлі Цімафеевай па-польску

У канцы чэрвеня ў люблінскай выдавецкай серыі Wschodni Express мае выйсці кніга “Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада” паэткі Юлі Цімафеевай у польскіх перакладах паэта Богдана Задуры. 30 чэрвеня ў Любліне адбудзецца жывая прэзентацыя зборніка ў межах фестывалю Inne Brzmienia.

Гэта другая кніга-білінгва Юлі Цімафеевай, у яе ўвайшлі вершы са зборніка паэткі “Воўчыя ягады”, а таксама новыя тэксты, якія раней не друкаваліся.

“За пераклад вялікі дзякуй знанаму польскаму паэту Богдану Задуру, за рэдактуру Андрыю Савянцу (Andrij Saweneć) і Барташу Войціку (Bartosz Wójcik), за вокладку Эвеліне Крушэўскай (Ewelina Kruszewska) і, вядома, за працу ўсёй камандзе Warsztaty Kultury”, піша з нагоды выхаду кнігі ў фэйсбуку аўтарка.