Спектакль паводле дзіцячай кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп” паставіў тэатр “Прыехалі”. Пастаноўка была задуманая яшчэ ў 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, тады ж ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне.
“Пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач“, — расказвае актор Аляксандр Енджаеўскі.
Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя.
Спектакль для сямейнага прагляду.
У Беластоку адбудзецца два паказы:
- 06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska, 79a) — Уваход вольны
- 28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego, 1)
На фота кадры з рэпетыцый спектакля