“Нататкі таткі” на кракаўскай сцэне

Акторы і акторкі дзіцячага тэатра “Дзеці суседзяў”, які месціцца ў Кракаве, падрыхтавалі спектакль, які складаецца з маленькіх гісторый-эцюдаў на вершы Андрэя Хадановіча з кнігі “Нататкі таткі”. Паказ пройдзе 17 чэрвеня.

“Адметнасцю нашай творчасці з’яўляецца паказ пераасэнсаваных намі гісторый, якія цікавыя як маленькаму, так і даросламу гледачу. Гэтым разам мы ўбачым сусвет штодзённых важных спраў дзяцей, які сутыкаецца з сусветам штодзённых важных абавязкаў дарослых”,піша каманда тэатра ў запрашэнні на мерапрыемства.

17 чэрвеня (панядзелак)
18:00
Прастора, вул. Мікалайская 4/6, 2 паверх (Кракаў)
Уваход: любы данат на падтрымку праекта