У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”.
Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна даведацца пра вобраз ідэальнай Беларусі ў янг-эдалт рамане “Гарэзлівы пацалунак” і зразумець, чаму Марыю называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.
07:30 “Я разумела што так, як пішуць па-беларуску, мне не падабаецца!”
13:24 Адамовіч, Прылуцкі, Рыжкоў: генерацыя Марыі Мартысевіч
25:02 “Трэба прызнаць, што мы акурат гэтае метамадэрністычнае пакаленне…”
29:24 Маладая кроў: “Карані/лісце” і г. д.
33:05 “Кэнсэлінгу як механізму ў нас няма”
38:22 Самы глыбокі твор Марыі Мартысевіч: паэма “Сарматыя”
42:40 Тарашкевіца і наркамаўка
47:08 Пытанне рэдактуры
49:57 Як пісаўся “Гарэзлівы пацалунак”
01:01:31 “Я б хацела напісаць кніжку пра булінг”
01:03:54 “Сяргей Пукст кажа пра свой поп-праект «Георгій Дабро», што ён заснаваны на прыгадваннях і пазнаваннях нейкіх станаў…”
01:14:17 Фэйсбучныя тэксты
01:15:20 Кніжная серыя “Амерыканка” з хіповымі Кенам Кізі і Хантэрам Томпсанам
01:18:10 “Абсалютнае зло беларускага інтэрнэту”