19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння культавага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якога называлі сумленнем нацыі. З гэтай нагоды ў суботу 15 чэрвеня ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы пройдзе адмысловы вечар.
Арганізатары падзеляцца думкамі пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, пачытаюць улюбёныя тэксты, такім чынам ушанаюць памяць пра пісьменніка. Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце, далучыцца праз Zoom можна будзе па спасылцы.
Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS, а таксама праз Zoom.
Субота, 15 чэрвеня, пачатак у 15:00.
Bellit.info нагадвае, што да 1 чэрвеня можна падаць рукапіс на Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Хто і як можа паўдзельнічаць — глядзіце па спасылцы.