Іофе Барыс Ісакавіч (23.11.1918, г. Горкі, Магілёўская вобл. — 2.12.1943). Літаратуразнаўца.
У 1937 г. закончыў Горацкую сярэднюю школу. Вучыўся на рускім аддзяленні філалагічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта (1937—1941). У 1942 г. дабраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ў баях за горад Радамышль 2 снежня 1943 года.
Месца пахавання невядомае.
Даследаваў беларускую літаратуру XIX ст., творчасць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў “Літаратурна-гістарычнае значэнне “Тараса на Парнасе””, “Паэма “Тарас на Парнасе””, “Аб часе і месцы напісання і гісторыка-літаратурным значэнні”, “Аб рамантызме Купалы”, “Лірычная паэма Купалы “Яна і я””.
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 55: Збор дакументаў дзеячаў літаратуры).