Дэбіш Анатоль

Дэбіш Анатоль Іосіфавіч (нар. 22.7.1962, в. Шамятоўка, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.). Паэт. Уваходзіў у сябры СБП.

Брат паэта Васіля Дэбіша. Жыў у вёсцы Андрэевічы Гнезнаўскага сельскага савета. У 1979 г. закончыў Мсцібаўскую сярэднюю школу, працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, кіроўцам у калгазе “Гнезна”. У 1980—1982 гг. cлужыў у войску у Туркменістане. Закончыў Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці “культурна-асветніцкая работа” (1987). Працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага завода бытавой хіміі. Жыве ў Брэсце.

Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай мове, друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце. У студэнцкія гады стаў пісаць па-беларуску. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Беларусь”, “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Дзядзінец”, “Берасцейскія карані”, тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, іншых выданнях. Аўтар зборнікаў вершаў “Калядная вячэра” (Мінск, 1993), “Стодзівы” (Мінск, 1995), “Зірні ў люстэрка” (Мінск, 2013), “Пушчанскія дзівы” (Брэст, 2018), “Белабог” (Брэст, 2018). Лаўрэат абласной літаратуранай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка (2019).