Навіны

Новая “Літаратурная Беларусь” — чытаць

Выйшаў кастрычніцкі нумар “Літаратурнай Беларусі”, тэмай якога стала памяць пра крывавую ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Таксама чытачы знойдуць у выпуску традыцыйныя рубрыкі: “Чытальня”, “Паэзія”, “Крытыка” і г.д. ЗМЕСТ ГРАМАДА: «Слава і памяць» — пра крывавую ноч 29-га кастрычніка 1937 годуЮБІЛЕЙ: «Казаў праўду…» — артыкул Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 100-годдзя Івана ЛЕПЕШАВАЭСЭ: «Беларуская […]

Збор сродкаў на кнігу пра народныя спевы старавераў Беларусі

У канцы 2024 году ў выдавецтве “Скарына” мае выйсці ўнікальная кніга этнамузыколага Вольгі Барышнікавай “І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі”. І цяпер адкрыты збор сродкаў на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org. Стараверы паўночна-заходняй Беларусі  — гэта нашчадкі перасяленцаў з Масковіі, якія беглі ў Вялікае Княства Літоўскае ад […]

Унікальны даведнік па беларускіх псеўданімах ад Янкі Саламевіча

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў унікальны слоўнік-даведнік “Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)” аўтарства Янкі Саламевіча. Гэта грунтоўнае энцыклапедычнае выданне мае больш як 700 старонак. Анатацыя: Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя. Ён абымае ўсё публікацыі на […]

Выйшаў ілюстраваны зборнік міфаў пра Сонца і Месяц

Даследчыца беларускай міфалогіі Ірына Клімковіч у супрацы з беларускай гадзіннікавай мануфактурай HVILINA выпусцілі зборнік міфаў пра Сонца і Месяц, якія былі сабраны ў розных рэгіёнах Беларусі, паведамляе citydog.io. У электроннай кнізе “Нябесная механіка ва ўяўленні старажытных беларускаў” чытачы знойдуць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венера і іншыя нябесныя свяцілы, пра […]

Новыя выпускі падкастаў ад “Літрадыё”

Праект “Літрадыё” нядаўна папоўніўся некалькі выпускамі сваіх падкастаў. У межах серыі “Супердудко” выйшлі размовы з пісьменніцай Юляй Арцёмавай і перакладчыцай Верай Бакстэр. А ў серыі падкастаў “Адкуль бяруцца кнігі” госцяй стала Зараслава Камінская. Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку “Я и есть революция” ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”, а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся ўласна на “Літрадыё”. У […]

Выйшаў зборнік артыкулаў пра Максіма Багдановіча

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла навінка багдановічазнаўства — кніга супрацоўніцы музея Ірыны Мышкавец “Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”. Зборнік артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя асабістаму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры, а таксама яго блізкім, родным, калегам, сябрам. Матэрыялы зборніка ёсць вынікам пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма […]

Юры Станкевіч: беларускі самурай

Уявіце сабе беларускі горад, буйны райцэнтр. Не вельмі далёка ад сталіцы – менш за сотню кіламетраў. Амаль цалкам зрусіфікаваны горад люмпенаў, пралетарыяў і вайскоўцаў. Горад старажытны, у гісторыі якога хапала добрага, але было больш кепскага. Гэты горад раздзяляе на дзве часткі шырокая рака, назва якой для ўсёй Еўропы з’яўляецца сінонімам […]

Культавы дэтэктыў Агаты Крысці выйшаў па-беларуску

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла з друку адну з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыву — раман Агаты Крысці “Забойства ва «Усходнім экспрэсе»”. Пераклала твор на беларускую мову Аляксандра Дзмітранок. “Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыву: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынацаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро […]

Новая кніга вершаў Веры Бурлак

Выдавецтва hochroth Minsk выдала новую, дваццатую кнігу ў серыі — паэтычны зборнік Веры Бурлак “Амаль”. Кніга была прадстаўлена публіцы на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” ў Берліне. “Віншуем Веру і жадаем кнізе шчаслівага лёсу!” — напісаў выдавец Дзмітрый Строцаў у фэйсбуку. Неўзабаве кніга Веры Бурлак “Амаль” з’явіцца на сайце выдавецтва, праз […]

Беларусы выкупілі Статут, каб перадаць яго на радзіму

У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў ініцыятыва MALDZIS выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693 годзе на польскай мове.  Статут ВКЛ 1588 году – самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў […]