Стартуе новы праект інтэрнэт-часопіса TAŬBIN, у якім пісьменніца і літаратуразнаўца чытае цыкл кароткіх лекцый пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, зрабілі нас тымі, кім мы ёсць, […]
Навіны
“Авантурнік Сімпліцысімус” — перавыдалі пераклад Сёмухі
У кніжнай серыі Littera Scripta (здабыткі сусветнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову), эстафету па выпуску якой падхапіла выдавецтва Tsymberau, выйшаў нямецкі раман “Авантурнік Сімпліцысімус” Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна ў перастварэнні Васіля Сёмухі. Раней кніга выходзіла па-беларуску ў 1997 годзе у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Новае выданне круцельскага раману суправаджае […]
“Заступнік бацькавай спадчыны” – выстава да 110-годдзя Данілы Міцкевіча
1 кастрычніка ў 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі “Заступнік бацькавай спадчыны” да 110-годдзя з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (1914 – 1996) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старэйшы сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатар і першы дырэктар музея Якуба Коласа […]
Падкаст “Спіс на лета” пра Караткевіча ў відэафармаце
Заключны эпізод першага сезону падкасту “Спіс на лета”, які вядуць выкаладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча. Размова ідзе пра “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзю Роспачы”, “Каласы пад сярпом тваім”, а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Адметна тое, што выпуск выйшаў таксама […]
“Казкі жыцця” Коласа выйшлі ў перакладзе на кітайскую
Вынікам супрацы Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Універсітэта замежных моў горада Цяньцзінь сталася выданне апавяданняў Якуба Коласа з цыклу “Казкі жыцця” ў перакладзе на кітайскую мову. Як паведамляе Ont.by, пілотны наклад кнігі, у якую ўвайшло 7 твораў з цыклу “Казкі жыцця” беларускага класіка, — 100 асобнікаў. Над перакладамі працавалі студэнты […]
У Мінску — прэзентацыя кнігі вершаў Міхала Бараноўскага
27 верасня ў 18:30 у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе прэзентацыя новай кнігі вершаў паэта, музыкі, папулярызатара творчасці Максіма Багдановіча Міхала Бараноўскага, якая называецца “Volumen.3”. Цягам імпрэзы разам з гасцямі вечарыны аўтар пройдзецца па старонках новай кнігі, паразважае пра паэзію агулам і спробы знайсці ў ёй сваё месца. Прагучаць старыя […]
Самы масавы пісьменнік і яго ідэальны герой у падкасце “Спіс на лета”
У новым выпуску падкасту “Спіс на лета” ад пляцоўкі wir.by паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”. Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы “масавы” беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці […]
Песні на зімовыя вершы паэтаў — краўдфандынг
На новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org з’явіўся праект з назвай “Гэй, ты братка, Новы годзе”, які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў. “Пад адной вокладкай мы сабралі навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, а з-пад пяра Таццяны Грыневіч яны сталі песнямі, якія будуць ствараць штогод […]
Вераснёўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”
Выйшаў вераснёўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”, які часткова прысвечаны памяці паэта і празаіка Міколы Купрэева. Таксама чытачы знойдуць у выпуску традыцыйныя рубрыкі: “Чытальня”, “Паэзія”, “Пераклады” і г.д. ЗМЕСТ: ПАМЯЦЬ: да 20-годдзя з дня смерці Міколы КУПРЭЕВА — нізка малавядомых вершаў паэта «Зямля і песні»УСПАМІНЫ: сяброўскія згадкі пра Міколу КУПРЭЕВА Святаслава КАЖАДУБА […]
Праект пра культурную спадчыну названы ў гонар Адама Мальдзіса
З’явілася новая ініцыятыва, названая ў гонар славутага дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Праект MALDZIS працягвае гэтую справу. Менавіта Аадам Мальдзіс у 1970-я апублічыў абставіны, пры якіх знікла галоўная святыня Беларусі — крыж Еўфрасінні Полацкай. Менавіта ён выявіў беларускія […]

 
             
             
             
             
             
             
             
             
             
            



