Унікальны даведнік па беларускіх псеўданімах ад Янкі Саламевіча

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў унікальны слоўнік-даведнік “Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)” аўтарства Янкі Саламевіча. Гэта грунтоўнае энцыклапедычнае выданне мае больш як 700 старонак.

Анатацыя:

Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя. Ён абымае ўсё публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.

Прызначаецца для літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, настаўнікаў, а таксама для шырокага колы чытачоў, якія цікавяцца багатай духоўнай спадчынай нашага народа.

Набыць можна праз сайт, а таксама ў краме пры выдавецтве: вул. Ляўкова, 19, оф. 2H, ст. м. Кавальская Слабада, Менск.