Новая кніга вершаў Веры Бурлак

Выдавецтва hochroth Minsk выдала новую, дваццатую кнігу ў серыі — паэтычны зборнік Веры Бурлак “Амаль”. Кніга была прадстаўлена публіцы на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” ў Берліне.

“Віншуем Веру і жадаем кнізе шчаслівага лёсу!” напісаў выдавец Дзмітрый Строцаў у фэйсбуку.

Неўзабаве кніга Веры Бурлак “Амаль” з’явіцца на сайце выдавецтва, праз які яе можна будзе прыдбаць, як і астатнія кнігі серыі.