Навіны

Выйшла кніга пра беларускі тэатр 2010-х на дзвюх мовах

У выдавецтве “Варштаты культуры ў Любліне” (Warsztaty Kultury w Lublinie) выйшла ўнікальная кніга “Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020”, якая апрача беларускай версіі мае польскую — “Szkice o najnowszym teatrze białoruskim (2010–2020)”. Гэта калектыўная манаграфія пра перыяд імклівага развіцця айчыннага тэатру. Сувыдавец — Беластоцкі асяродак культуры. Кнігу ўжо прэзентавалі ў Беластоку, а […]

Выйшаў зборнік артыкулаў пра літаратуру Новага часу

У выдавецтве Нацыянальнай акадэміі навук выйшаў зборнік артыкулаў “Літаратура Новага часу ў люстэрку сучаснай гуманыстыкі”. У аб’ектыве даследчыкаў постаці літаратараў ХІХ і ХХ стст.: ад Адама Міцкевіча да Алеся Разанава. У кнізе чатыры раздзелы: “Пачынальнікі: да 225-годдзя Адама Міцкевіча”, “Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: да 215-годдзя класіка беларускай літаратуры”, “Ад Чачота да Багушэвіча: […]

“Літаратурная Беларусь” — чытаць лістападаўскі нумар

Выйшаў свежы лістападаўскі выпуск штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У нумары чытачы знойдуць новыя вершы Алеся Камоцкага і Кацярыны Сянкевіч, прозу Уладзіміра Васька і Ігара Сідарука, эсэістыку і крытыку, успаміны і іншае. ЗМЕСТ ГРАМАДА: Кастусь ТАРАСАЎ пра «Першыя Дзяды ў Менску»УСПАМІНЫ: згадкі Марыі БАРАВІК пра Міколу АЎРАМЧЫКА і Віктара НЕСЦЯРОВІЧА пра Ніла […]

Арлоў і Горват — новыя аўдыякнігі

Выйшла дзве новыя аўдыякнігі паводле твораў беларускіх пісьменнікаў. Фонд “Камунікат” выпусціў у серыі “Кнігі без літар” другую частку зборніка эсэ Уладзіміра Арлова, а ініцыятыва Audiobooks.by выступіла дыстрыб’ютарам праекту “Радзіва «Прудок»” Андруся Горвата. Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Аўдыякніга “Радзіва «Прудок»” пра чалавека, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім […]

“Нафтаград” — новая кніга Вінцэся Мудрова

У выдавецтвае Рамана Цымберава выйшла новая кніга полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Нафтаград”. Згодна з анатацыяй, у новай кнізе “Нафтаград” Вінцэсь Мудроў “згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму”. Навінку ўжо можна купіць праз сайт Kniger.by, а таксама ў менскай […]

Ганна Севярынец з кароткай лекцыяй пра Багушэвіча

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Другая лекцыя прысвечана Паўлюку Багрыму, а трэцяя — Францішку Багушэвічу. У 15 невялікіх відэа Ганна Севярынец расказвае, якія тэксты паўплывалі на нас як на нацыю, […]

Збіраюць подпісы для шыльды на доме Быкава ў Горадні

Жыхары Горадні адкрылі збор подпісаў пад петыцыяй на сайце e-petitions.by, за ўсталяванне памятнай шыльды на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 дзе з 1958 году і да пераезду на новы адрас па вуліцы Свярдлова жыў класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў. Аўтары петыцыі адзначаюць, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца важны культурны […]

Прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец у музеі Багдановіча

5 лістапада 2024 году, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, пра выхад якой раней пісаў Bellit.info. Колькі разоў Ірына Мышкавец прамаўляла за Максіма Багдановіча словы “Я кнігу маю…” і вось цяпер з першай аўтарскай кнігай можна павіншаваць […]

“Чырвоны крыж” Філіпенкі выйдзе па-беларуску

У студзені на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg мае выйсці раман “Чырвоны крыж” Сашы Філіпенкі. Цяпер адкрытая перадзамова на сайце gutenbergpublisher.eu. Раней у 2024 годзе Gutenberg Publisher выпусціла ў беларускіх перакладах два іншыя раманы Сашы Філіпенкі: “Былы сын” і “Крэмулятар”. Сам аўтар падзяліўся навіной у інстаграме і праілюстраваў яе такім […]

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Прапаноўваем звярнуць увагу на тры з іх. Настольны “Ачмурэнны” каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва “Папуры” (купіць тут). Да 500-годдзя выдання скарынаўскага “Апостала” выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала […]