Author: manager

ЛГБТК-актывістка Віка Біран дэбютуе ў прозе

Першая прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана Вікі Біран “Я танцую” пройдзе 11 снежня ў Берліне. Кніга напісаная на беларускай мове і расказвае пра памежныя сітуацыі, пра ЛГБТК+ супольнасць і пра Беларусь пасля 2020 году. Віка Біран нарадзілася ў 1990 годзе ў Пінску і да апошняга часу жыла ў Беларусі. Перажытае за апошнія […]

Мартысевіч выдае “Сарматыю” ў двух новых варыянтах

Пяць гадоў таму выйшла першае выданне паэмы Марыі Мартысевіч “Сарматыя”, першы наклад даўно скончыўся і паэтка ініцыюе другое пашыранае выданне. Перадзамовіць можна праз Patreon аўтракі або праз адмысловую google-форму, калі вы ў Беларусі і не маеце vpn. “Гаворка пра тэкст, які спярша публікаваўся ў фэйсбуку, здабыў прыхільнасць чытачоў, а пасля […]

5 снежня — вечар памяці з нагоды народзінаў Разанава

«Простымі словамі пра Алеся Разанава» — з такой назвай у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску 5 снежня пройдзе вечар памяці аднаго з выбітных беларускіх паэтаў, якому споўнілася б 76 гадоў. Вечар адбудзецца ў камерным фармаце — для блізкіх і сяброў. На імпрэзе можна будзе набыць кнігу аўтара «З маланкаю […]

Вайцюшкевіч выпусціў альбом на вершы Разанава

Спявак і аўтар песень Зміцер Вайцюшкевіч у межах свайго музычнага праекту WZ-Orkiestra выпусціў новы альбом — “Акно”. Як і ў многіх ранейшых працах Вайцюшкевіч звяртаецца да выбітнай беларускай паэзіі, гэтым разам асновай сталі паэтычныя тэксты Алеся Разанава (1947—2021). Альбом складаецца з 13 асноўных і 2 бонусных трэкаў. “Такога альбома ў […]

З’явілася кніга пра вытокі нашай этнаграфіі

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў альбом-манаграфія “Забытая экспедыцыя 1923 года. Ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі”. Кніга з’яўляецца лагічным працягам адпаведнай выставы, якая праходзіла ў жніўні ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аўтары кнігі — Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч і Надзея Саўчанка.  Кніга прысвечаная вывучэнню гісторыі падрыхтоўкі і правядзення этнаграфічнай экспедыцыі 1923 […]

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана

1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады. Прэмію “Дэбют” за 2020 і 2021 гады ў галіне прозы атрымала Таццяна Карытка […]

14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”

Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня. Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактарамі выступілі Марына Казлоўская і Надзея Кім. […]

Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг 2023

Літоўскі навіновы партал 15min.lt падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У топ найлепшых перакладных кніг трапілі дзве, напісаныя беларускімі аўтарамі Вольгай Шпарагай і Андрэем Хадановічам. Любы ахвотны можа паўдзельнічаць у народным галасаванні. Кніга Вольгі Шпарагі “У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі” (Olga Šparaga „Revoliucijos veidas moteriškas: Baltarusijos atvejis“) удзельнічае ў намінацыі […]

Ужо даступны лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў лістападаўскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, навінкі з паэзіі і прозы. Рубрыкі і змест адзінаццатага нумара за 2023 год: АКТУАЛІІ: эсэ Аляксея РАГУЛІ «“Вялікі Сход” і сіла нацыі»ЮБІЛЕЙ: артыкул Алiка АКУЛІЧА «Беларускія лабірынты: дзяржаватворная канцэпцыя Вацлава ЛАСТОЎСКАГА»ЮБІЛЕЙ: […]

Былыя аўтары культавай “Музычнай газеты” напісалі гісторыю выдання

Дзмітрый Бурбуць (праект Shakal.Today) і Настасся Саматыя (Hitkiller.com), калісьці аўтары «Музычнай газеты» і «М-часопіса», вырашылі сабраць у адным месцы гісторыі людзей, якія стваралі гэтыя культавыя выданні. Матэрыял, які атрымаўся, удалося дапрацаваць і звярстаць у 2023-м годзе. “Толькі не падумайце, што вы будзеце чытаць нейкую чарговую аўтабіяграфію. Наша праца — гэта […]