Выйшла кніга, якая апавядае пра беларускіх мастакоў праз казкі

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла кніга аўтарства Віталіі Глаз з назвай “Праз казку — пра мастацтва”, якая ў васьмі казках апавядае пра творы знакамітых беларускіх мастакоў ад Бялыніцкага-Бірулі да Селешчука.

Аўтарка Віталія Глаз фіналістка літаратурнага конкурсу “LitUP/ЛітUP” 2024 году.

Кніга ў казачнай форме знаёміць з творчасцю Станіслава Жукоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Абрама Маневіча, Казіміра Альхімовіча, Юдаля Пэна, Міколы Селешчука, Язэпа Драздовіча і Алены Кіш.

“Гэтая кніга — адзін са спосабаў пагаварыць з дзецьмі пра мастацтва. Віталія Глаз спачатку прапануе чытачу казку-гісторыю і некалькі карцін, потым — некалькі адкрытых пытанняў. Напрыканцы ідзе біяграфічная даведка і партрэт мастака ці мастачкі”, — расказвае пра кнігу блогерка @kniznyja_razmovy.

Кніга будзе цікавай і дарослым, і дзецям, асабліва тым, хто любіць маляваць і цікавіцца мастацтвам. “Бывае, дзеці ведаюць замежных творцаў, а сваіх — не, і падаецца, што ў нас нічога няма і не было. Было — і якое! Таму дзякуй аўтарцы за такую ідэю і рэалізацыю!” — адгукаецца блогерка.