Вока зачапілася за навіну пра тое, што кніга Інга Пэца пра Беларусь будзе перакладзена на шведскую мову (з чым віншую аўтара), а я пра яе яшчэ не напісала! Кніга выйшла ў нямецкім арыгінале ў 2025 годзе, і гэта спроба адказу на пытанне, чаму здарыўся 2020 год, калі беларусы рашуча выйшлі […]
Author: manager
На Прэмію Багушэвіча прэтэндуе падкаст “Літаратурныя зацемкі”
Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі кароткі спіс за 2025 год. У фінальны адбор увайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне. Сёлета кароткі спіс аб’яднаў вельмі розныя інтанацыі і формы: ад палявога […]
“Беларусьфільм” экранізуе раман Андрэя Федарэнкі
Рэжысёр Кірыл Халецкі, стваральнік стужкі “Класная”, апублікаваў відэазапрашэнне паўдзельнічаць у кастынгу на ўдзел у здымках ягонага новага фільма. Вядома, што сцэнар створаны на аснове аднаго з твораў Андрэя Федарэнкі, а з апісання вынікае, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра аповесць “Шчарбаты талер”. “Стужка шматжанравая: ёсць элементы прыгодніцкага кіно, дэтэктыва […]
Навінка для дзяцей — “Казкі старога лецішча” Вайцяшонак
У выдавецтве “Дыграф” выйшла кніга Марыі Вайцяшонак “Казкі старога лецішча” для маленькіх чытачоў і іх бацькоў. Пісьменніца стварыла не проста казачныя сюжэты, а цэлы філасофскі свет, пабудаваны на глыбокай павазе да ўсяго жывога. Гэтыя казкі нарадзіліся там, дзе час цячэ паводле законаў прыроды: на старым лецішчы ў Іслачы і на […]
“Загадка срэбнага пярсцёнка” — навінка для падлеткаў
У выдавецтве “Медыял” ў серыі “Кнігарня Старога Менска” выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ “Загадка срэбнага пярсцёнка” аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй. “Мінскі сямікласнік Мацвей знаходзіць у школе старадаўні срэбны пярсцёнак. Выяўляецца, што ён скрадзены з Нацыянальнага археалагічнага цэнтра разам з важнымі дакументамі пра беларускія […]
Якія кнігі сёлета змагаюцца за званне найлепшай?
Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця абвяшчае поўны спіс твораў, намінаваных у 2026 годзе на адну з галоўных літаратурных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. У спіс увайшлі кнігі, выдадзеныя ў розных краінах і фарматах, у некаторых выпадках сапраўдныя імёны і назвы твораў раскрываюцца толькі для журы з прычынаў бяспекі. Сёлета за […]
Сяргей Дубавец учытваецца ў кнігу Аляксандра Лукашука пра сябе і паэзію — падкаст
У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам кнігі “Незавершанасць” (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства.”Здаецца, пасьля гэтай […]
Імперыя супраць моладзі: лекцыя Фядуты ў Лодзі
8 чэрвеня ў бібліятэцы Універсітэта Лодзі адбудзецца адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, ход следства […]
Новы нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай
Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№5, 2026). У выпуску чытачы знойдуць казкі ад Адама Глобуса, прозу Васіля Жуковіча і пераклады мініятур Франца Кафкі, вершы Марыі Баравік і Фелікса Баторына, ліставанне Міколы Ермаловіча і Васіля Супруна і многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: казкі Адама ГЛОБУСА пра дзіўных людзей з розных куткоў БеларусіПАМЯЦЬ: […]
Па-ангельску выйшаў “Па што ідзеш, воўча?” Евы Вежнавец
У ірландскім выдавецтве Bullaun Press выйшаў раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе на ангельскую мову. “What Now, Mr. Wolf” — так гучыць ангельскамоўная назва кнігі, перакладзенай Элай і Джымам Дынглі. Кніга выйшла ў дзвюх версіях: электроннай і папяровай. Дызайн вокладкі належыць Найлу Маккормаку (Niall McCormack). Адкрывае выданне ўступнае […]





