Author: manager

Выйшаў дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў з друку дэбютны раман Марыі Пархімчык “Эйфарыя”. “Агонь-полымя-глюкі-іронія-сарказм!” — гэтак сцісла і эмацыйна выказваюцца выдаўцы пра кнігу. Анатацыя: На IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць […]

Сяргей Дубавец разбірае алегорыі Альгерда Бахарэвіча

Сяргей Дубавец у спецыяльным падкасце “Літаратурныя зацемкі” разглядае кнігу Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” (Vesna Books, 2023). Аўтар падкасту прачытаў твор пра праўду і хлусню як раман пра наш час, адлюстраваны ў алегорыях. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Кніжка, якая выйшла з друку ў 2023 […]

Якія кнігі далей пазмагаюцца за званне найлепшай за 2024?

Арганізатары прэміі радыя абвясціць выбар журы прэміі імя Ежы Гедройця пасля галасавання за доўгі спіс гэтага сезону. Паводле статута, у яго мусяць уваходзіць 12 кніг, аднак сёлета журы выбрала ў спіс 13 выданняў. “У часе пасяджэння, прысвечанага вызначэнню доўгага спіса, журы прэміі Гедройця прыняло рашэнне павялічыць колькасць пунктаў да трынаццаці […]

Вядоўца Дзяніс Дудзінскі напісаў раман

Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла папярэдні заказ на дэбютную кнігу тэлевядоўцы і шоўмэна Дзяніса Дудзінскага “Патибулум. Десять дней одного города”. “Патибулум” — гэта раман пра ўладу і беспакаранасць, пра мяжу паміж страхам і геройствам, пра тое, як лёгка людзі ператвараюцца ў натоўп, і як цяжка заставацца чалавекам. Што адбудзецца з горадам, калі […]

Сустрэчы з літаратаркамі: Нядбай — у Познані, Цімафеева — анлайн

У жніўні продзе дзве сустрэчы з беларускімі літаратаркамі Таццянай Нядбай і Юляй Цімафеевай. Таццяна Нядбай завітае ў Познань, у тым ліку як выдаўчыня з кніжнымі навінкамі выдавецтва “Полацкія лабірынты”. Юля Цімафеева ўпершыню правядзе анлайн-прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі “Кровазварот”. “Я ўсё ж сабралася з сіламі і вырашыла правесці анлайн-прэзентацыю сваёй […]

Неўзабаве з’явіцца анталогія паэзіі нямецкага барока

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што ў друк аддадзенае новае выданне — анталогія паэзіі нямецкага барока “Калі свет ашалеў…”. Асноўным перакладчыкам выступіў паліглот Лявон Баршчэўскі. У зборніку змешчаныя вершы вядомых паэтаў барока, якія жылі ў васямнаццатым стагоддзі і пісалі на нямецкай мове — Г.Р. Вэкерліна, М. Опіца, Ф. фон Логау, П. Флемінга, […]

Апошні дзень прыёму заявак на прэміі Цёткі і Шэрмана

21 жніўня завяршаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз.   Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.  Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх […]

Жнівеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць

У свежым жнівеньскім нумары “Літаратурнай Беларусі” чытачы знойдуць паэзію Васіля Дэбіша, прозу Міхася Зізюка і Віктара Варанца, успаміны і развагі Людмілы Андзілеўкі пра Анатоля Сыса ды многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ПАМЯЦЬ: артыкул Сяргея ЧЫГРЫНА “Паэт і журналіст Уладзімір ШУРПА”АСОБА: эсэ Людмілы АНДЗІЛЕЎКА “Насоўка Анатоля СЫСА”АБРАЗКІ: нататкі […]

Вялікая віленская сага выходзіць па-беларуску

У выдавецтве Vesna Books выйшлі дзве (з чатырох) першыя кнігі гістарычнага рамана “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце (Kristina Sabaliauskaitė) у перакладзе Сяргея Шупы. Твор літоўскай пісьменніцы — гэта вялікі, захапляльны, поўны інтрыг і прыгодаў, панарамны раман пра нашу гісторыю. Silva Rerum — па-лацінску “лес рэчаў”, папулярны ў XVI—XVIII стст. сярод літоўскай шляхты […]

Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? — Дубавец пра “Дом” Горвата

Сяргей Дубавец у адмысловым падкасце “Літаратурныя зацемкі” разважае пра руіны і былую ціхмяную беларускую веліч пасля прачытання новай кнігі Андрэя Горвата “Дом” (Вільня, 2025). Ці можна вярнуць да жыцця разбуранае і занядбанае больш за 100 гадоў таму? Што выйдзе з гэтай спробы? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых […]