У выдавецтве “Логвінаў” выйшла з друку кніга выбраных апавяданняў польскага пісьменніка Марэка Гласка “Першы крок у аблоках”, перакладзеная на беларускую мову Марыяй Пушкінай. Рэдактаркай выступіла перакладчыца і выкладчыца Марына Казлоўская. Марэк Гласка (Marek Hłasko, 1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі. Зборнік “Першы крок у аблоках” прадстаўляе […]
Month: Кастрычнік, 2025
Беларуская літаратура на старонках славацкага часопіса
У новым выпуску славацкага часопіса Romboid, які выходзіць шэсць разоў на год, беларускай літаратуры адведзена больш за 50 старонак, а вокладку адмысловага чацвертага нумару аздабляе партрэт паэткі Насты Кудасавай. На старонках часопіса, які выдаецца Асацыяцыяй славацкіх пісьменнікаў, у ролі аўтараў і аўтарак, суразмоўцаў, крытыкаў і перакладчыкаў выступае амаль два дзясяткі […]
Навінка ад hochroth Minsk — зборнік “P.O.V.” Георгія Барташа
У серыі паэтычных кніг, якія друкуе Дзмітрый Строцаў у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, выйшаў зборнік паэта, перакладчыка, арганізатара “Фэста аднаго верша” Георгія Барташа “P.O.V.” Гэта другая кніга вершаў аўтара, так у 2015 годзе ў выдавецтве “Галіяфы” выходзіў зборнік “Ботиночки”. У падрыхтоўцы выдання дапамагалі Марыя Мартысевіч і Дзяніс Кандрацьеў. Праз нейкі […]
Рыжкоў прэзентуе перавыданне кнігі ў розных гарадах
Фонд Tutaka, вядомы як арганізатар маштабных беларускіх падзеяў, перадусім аднайменнага фестывалю, упершыню выступіў у ролі выдаўца. Першай кнігай, якая выйшла ў новым выдавецтве стала перавыданне зборніка вершаў паэта Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёная на ключы”. Кніга паэзіі Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёныя на ключы” пабачыла свет у 2010 годзе і здабыла лаўрэацтва […]
Адкрыты прыём заявак на прэмію за турэмныя творы
Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 году. На сайце Беларускага ПЭНа можна […]
Беларуская літаратура ў праграме фэста ў Мюнхене
З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga, піша “Будзьма”. У праграме сярод дыскусій, музычных выступаў, кінапаказаў і выставаў знайшлося месца для літаратуры. Гасцямі будуць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, а таксама актор Павал Гарадніцкі, які працуе з тэкстамі сучаснай беларускай літаратуры. Minsk x […]
Выйшаў зборнік з вершамі больш як дзясятка аўтараў
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшаў калектыўны зборнік паэзіі “Круцель-трава”, своеасаблівым пасляслоўем і каментаромі да якога сталі некалькі эсэ. Кніга змяшчае творы сучасных аўтараў, сярод якіх Ігар Бабкоў, Галіна Свірына, Кацярына Масэ, Дзяніс Мацеша і іншыя. “Паэты, філосафы, метафізікі, навукоўцы, музыкі ды іншыя творцы беларускай думкі — усіх нас яднае любоў да […]
“Камунікат” і дзясяткі культавых кніг унеслі ў “экстрэмісцкі” спіс
Міністэрства інфармацыі Беларусі пашырыла “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” больш як на 30 старонак. Так, у гэты спіс быў унесены сайт і сацсеткі інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”, дзве важныя кнігі Валянціна Акудовіча, дзве кнігі Сашы Філіпенкі, а таксама дзясяткі контркультурных твораў, якія сталі класікай сусветнай літаратуры. У спісе апынуўся раман аднаго з цэнтральных […]
Перавыдалі адразу тры творы Васіля Быкава
Выдавецтва “Папуры” выпусціла асобнымі кнігамі ў мяккіх вокладках адразу тры творы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Аповесці “Пакахай мяне, салдацік”, “Сотнікаў” і “Альпійская балада” ўжо даступныя ў беларускіх кнігарнях і на маркетплэйсах. Тэксты дапоўнены зноскамі і каментарамі. Гэтыя навінкі напрыклад, можна набыць праз сайт Oz.by. Творы Васіля Быкава не толькі […]





