Month: Кастрычнік, 2025

Кнігі фэнтэзі Валера Гапеева ўнеслі ў “экстрэмісцкі” спіс

“Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” сярод іншага папоўніўся дзвюма кнігамі Валера Гапеева “Вольнеры. Прадвесце” і “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 верасня судом Кастрычніцкага раёну Менска, паведамляе “Вясна”. “Вольнеры” — гэта серыя фэнтэзійна-прыгодніцкіх гісторый пра старшакласнікаў адной з менскіх школ, па матывах беларускай міфалогіі, якая выйшла з друку ў […]

Новая кніга Макара выйшла з саўндтрэкам ад Рыдлеўскай

У беларускага пісьменніка Макара, вядомага па кнізе “Апошняе пакаленне”, у выдавецтвае “Янушкевіч” выйшаў новы раман “Ніці”, продаж якога пачаўся 18 кастрычніка. Для ўзбагачэння досведу чытання Анастасія Рыдлеўская стварыла песню-заклён Oj Da Nočy, адштурхнуўшыся ад радка з кнігі. “Ніці” — гэта дэтэктыўны габелен, у якім сплятаюцца фальклёр і сучаснасць, злабадзённасць і магічны […]

Новую кнігу вершаў Ганны Янкуты прэзентуюць у Празе

Выдавецтва hochroth Minsk падзялілася навіной пра выхад зборніка паэзіі Ганны Янкуты “Надзейны сродак ад прывідаў”. Кнігу можна будзе купіць ўжо праз тыдзень на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе (24—26 кастрычніка). Перакладчыца, паэтка і празаік Ганна Янкута таксама будзе на фестывалі, таму можна будзе займець асобнік з аўтографам. Ілюстрацыю да […]

Выйшлі апавяданні для дзяцей ад Уладзіміра Ягоўдзіка

Выдавец Раман Цымбераў, які ўлетку запачаткаваў серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, выпусціў з друку навінку — “Атаман-барабан” Уладзіміра Ягоўдзіка. Паводле анатацыі, у кнізе “Атаман-барабан” чытачы знойдуць дасціпныя апавяданні пра свойскіх жывёл, якія жывуць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні. Праілюстравала […]

Неўзабаве выйдзе зборнік вершаў Дар’і Кадамскай — перадзаказ

Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад зборніка вершаў паэткі, аўтаркі песень, спявачкі Дар’і Кадамскай “Букет стихов”. Проста цяпер адкрытая перадзамова на выданне па папярэдняй аплаце. Наклад кнігі плануецца сціплы — 50 асобнікаў. Пакрокавую інструкцыю, як перадзамовіць кнігу з аплатай праз АРІП можна знайсці на сайце выдавецтва Kniger.by. Паслухаць адну з музычных прац […]

Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея

Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”. Прадстаўнікі “Кніжнага выраю” расказалі, што праца над […]

Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Могілкі беларусаў Падляшша”

Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк. Таму Вольга Сямашка запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Zrzutka.pl, да […]

Незвычайныя адкрыцці Сяргея Дубаўца на Прэміі Шэрмана — падкаст

Сяргей Дубавец у новым выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” дзеліцца сваім досведам працы ў журы прэміі імя Карласа Шэрмана, якой ганаруюцца найлепшыя перакладныя кнігі. Развагі ў аўтарскім падкасце — суб’ектыўнае меркаванне цікаўнага чытача, які шукае асабіста для сябе літаратурныя адкрыцці. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Чытаць пераклады […]

Сяргей Кавалёў напісаў манаграфію пра белліт з 1985 па 2020

У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. Як тлумачыць сам аўтар у сацсетках, гаворка ў працы ідзе пра літаратуру ў перыяд з 1985 па 2020 гады. У кнізе разглядаюцца асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, […]

Чарговая навінка ў серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”

Выдавец Раман Цымбераў працягвае папаўняць серыю “Ветрачок”, запачаткаваную летам 2025 году, новымі выпускамі. Нядаўна выйшла сёмая па ліку кніга — “Усмешка” ад Сержука Сокалава. Кніга Сержука Сокалава “Усмешка” — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў. Праілюстравала выданне мастачка Валерыя Лукашык. Выданні серыі “Ветрачок”, у тым ліку навінку, можа […]